Мэта і задачы на 2020/2021 навучальны год

Мэта: 

Стварэнне ўмоў для ўдасканальвання адукацыйнай прасторы, якая забяспечвае развіццё суб’ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах фарміравання асобасна-прафесіянальных кампетэнцый педагогаў і асобасна-вучэбных кампетэнцый навучэнцаў.

Задачы:

1. Забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю профільнага навучання і дапрофільнай падрыхтоўкі, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання.

2. Працягваць мэтанакіраваную работу з высокаматываванымі вучнямі на вучэбных, факультатыўных, стымулюючых занятках і ў пазаўрочнай дзейнасці, забяспечыць іх якасную падрыхтоўку да прадметных алімпіяд і конкурсаў  работ даследчага характару.

3. Павышаць ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз удасканаленне сістэмы работы метадычных фарміраванняў; актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы.

4. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі  адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

5. Развіваць сацыяльную і культурную кампетэнтнасць асобы, самавызначэнне ў соцыуме, фарміраваць чалавека-грамадзяніна, патрыёта, сем’яніна, спецыяліста-прафесіянала, ажыццяўляць прафілактычную работу па папярэджванні супрацьпраўных паводзін дзяцей, фарміраванні ў іх і іх бацькоў прававой культуры, патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, прывіцці навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці праз актывізацыю работы з сям'ёй і органаў вучнёўскага самакіравання.

6. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.