Акция "Быть достойными Великой Победы!"

Мітынг-рэквіем "Мы - нашчадкі той Перамогі!"

разгарнуць
Дзень Перамогі – свята, якое для кожнага з нас з’яўляецца сімвалам вялікага гераічнага мінулага, патрыятызму, надзеі і аптымізму для будучых пакаленняў. Свята Вялікай Перамогі – гэта боль і смутак, слёзы і радасць, гонар за мужнасць і стойкасць пераможцаў. 9 Мая ў брацкай магілы аг.Заастравечча адбыўся мітынг, прысвечаны 76-й гадавіне Вялікай Перамогі. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым героям. Мы памятаем!
Пройдуць яшчэ гады, зменіцца яшчэ не адно пакаленне, але ў сэрцах захаваецца памяць аб подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў.
 
згарнуць

Віншавальная акцыя "З Днём Перамогі!"

разгарнуць

7 мая 2021 года вучні школы павіншавалі з надыходзячым святам малалетняга вязня Курачкіну Н.Д., паўналетняга вязня Марчыка І.І., маці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Бялаш Д.І. Рабяты выказалі самыя шчырыя словы падзякі за мірнае неба і падораную магчымасць жыць у свабоднай краіне, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

згарнуць

Урок мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі"

разгарнуць
06.05.2021 для навучэнцаў I-XI класаў прайшоў Урок мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі". Класныя кіраўнікі расказалі вучням пра асноўныя вехі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты пачулі пра тое, як было цяжка, які быў голад і разруха, але людзі вытрымалі, таму, што верылі ў перамогу. У даніну памяці і павагі да ветэранаў, дзякуючы якім наша краіна перамагла ў той жудаснай вайне і дзякуючы якім, мы ўсе зараз жывыя, была абвешчана хвіліна маўчання. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў.
згарнуць

Адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

разгарнуць
04.05.2021 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў І-ХІ класаў праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!" Класныя кіраўнікі, бібліятэкар, педагог-арганізатар творча падышлі да арганізацыі і правядзення гэтага мерапрыемства, выкарыстоўвалі неардынарныя рашэнні, медыя- і відэаматэрыялы, мультымедыйныя прэзентацыі. Правядзенне тэматычных інфармацыйных гадзін дало ўнікальную магчымасць маладому пакаленню даведацца пра падзеі мінулай вайны, задаць пытанні, якія цікавяць, натхніцца прыкладам мужнасці, самаадданасці, любові да Айчыны.
згарнуць

Адкрыццё грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

разгарнуць

Даўным-даўно адгрымелі апошнія залпы той страшнай вайны, але памяць аб ёй мы будзем захоўваць вечна. З году ў год у гэтыя майскія дні мы аддаём даніну ўдзячнасці і павагі тым, хто ў дні Вялікай Айчыннай вайны абараняў Радзіму і нашу будучыню. 3 мая ва ўстанове адукацыі ў гісторыка-этнаграфічным музее аг.Заастравечча з удзелам малалетняга вязня Марчыка І.І. адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнай акцыі, прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Быць годнымі Вялікай Перамогі!".

згарнуць

Творчая майстэрня "Сімвалічны знак акцыі"

разгарнуць