Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

Дабрачынная акцыя "Падарунак у кожную далоньку"

разгарнуць
Добрая традыцыя дарыць дзецям навагоднюю казку існуе ў нашай школе ўжо некалькі гадоў. І з кожным годам скарбонка добрых спраў папаўняецца. Так, 30.12.2020 прайшла дабрачынная акцыя «Падарунак у кожную далоньку» для дзяцей-інвалідаў, мнагадзетных сямей, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для дзяцей была арганізавана сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія павіншавалі кожнага навучэнца з надыходзячым Новым 2021 годам, разам пагулялі, патанцавалі і паспявалі. Дзеці расказалі Дзеду Марозу і Снягурцы навагоднія вершы і атрымалі салодкія падарункі.
згарнуць

Навагодняя перазагрузка "Светлае свята ля варот – сустракаем Новы Год"

разгарнуць
28.12.2020 ва ўстанове адукацыі прайшла навагодняя перазагрузка "Светлае свята ля варот – сустракаем Новы Год". Героі навагодняй казкі перанеслі дзяцей у свет казачнага навагодняга чараўніцтва, напоўніўшы залу шчаслівымі ўсмешкамі. Уся ў бліскучых агнях ёлка, песні і танцы ў выкананні рабят, доўгачаканая сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай – стваралі атмасферу цудаў і чараўніцтва.
згарнуць

Музычны спектакль "На двары зіма, каля ёлкі мітусня"

разгарнуць
26.12.2020 ва ўстанове адукацыі прайшоў музычны спектакль "На двары зіма, каля ёлкі мітусня" для навучэнцаў 1-4 класаў. Праграма была насычана цікавымі, вясёлымі конкурсамі, гульнямі, вясёлымі танцамі, вясёлымі сцэнкамі. Казачныя героі адправіліся разам з вучнямі па казачным царстве праз зімовы чароўны лес у пошуках Дзеда Мароза і Снягуркі. Удзельнікі свята ля ёлкі прымалі актыўны ўдзел у забаўках, эмацыйна ўспрымалі гульню персанажаў прадстаўлення. У завяршэнне свята навучэнцы атрымалі падарункі ад Дзеда Мароза.
згарнуць

Запрашаем на навагоднія святы

разгарнуць

Дабрачынная акцыя "Піянерскі мост садружнасці"

разгарнуць
Напярэдадні Новага года і Калядаў ва ўстанове адукацыі праходзіць традыцыйная дабрачынная акцыя "Піянерскі мост садружнасці", якая праводзіцца сярод піянерскіх атрадаў, акцябрацкіх груп, цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў. Вучні збіраюць і афармляюць навагоднія, калядныя падарункі для выхаванцаў прытулку, для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы. Сабраныя падарункі ўключаюць у сябе: канцылярскія тавары, прадметы для мастацкай творчасці, настольныя гульні, цацкі, кнігі, наборы гігіенічных сродкаў.
згарнуць

Фотазона "Навагодняя казка сваімі рукамі"

разгарнуць

Творчая майстэрня "Упрыгожым школу разам"

разгарнуць
Новы год не толькі самае радаснае свята, яно яшчэ і самае прыгожае. У гэты час мяняецца ўсё: вуліцы, двары, кватэры, крамы, дзіцячыя сады і школы. Асабліва важна прыбраць школу, бо ніхто так не чакае новага года, як школьнікі: ён нясе ім не толькі жаданыя падарункі, але і канікулы. Менавіта таму атмасфера тут павінна быць самая цудоўная. Наша школа таксама прыбралася ў навагодні ўбор. На вокнах – лес цудаў, дзе жывуць розныя казачныя героі, а ў фае з’явілася пляцоўка, дзе гаспадараць снегавік і сімвал Новага года.
згарнуць