Дзень сям'і

#Рецептысчастливойсемьи
 

 

 

 

 

 

Традыцыйна 15 мая ўся краіна адзначае свята Дзень сям’і. У рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям’я – мая краіна" ва ўстанове адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі выхаваўчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы, конкурсы, фотавыставы. Мэта якіх павышэнне значнасці сацыяльнага інстытута сям’і як асновы дзяржавы, умацаванне сямейных традыцый, папулярызацыі вобраза моцнай і добранадзейнай сям’і. Уходзе мерапрыемстваў вучні расказвалі пра свае сямейныя традыцыі, святы, адпачынак. Самае галоўнае, што кожны навучэнец зразумеў, што сям’я – галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Усе мерапрыемствы прайшлі цікава, займальна і пазнавальна.