Лета - 2021

Флэшмоб «Беларусь у маім сэрцы»

Столькі ў чалавеку чалавека, колькі ў ім памяці... Гэтыя словы, як ніякія іншыя, падыходзяць да людской памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. І калі мы, тыя, хто не бачыў на свае вочы ўсіх жахаў ваеннага ліхалецця, хто не перажыў жудасныя моманты 1941-1945 гадоў, не будзем памятаць і перадаваць гэтую памяць падрастаючаму пакаленню, страшныя ўрокі гісторыі могуць паўтарыцца. Заастравецкая бібліятэка ўдзяляе шмат увагі патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. Чарговая вандроўка ў мінулае "А хіба ёсць, што забываюць?" адбылася для рабят аздараўленчага лагера "Вясёлая планета". Пазнаёміўшыся з даведачнай літаратурай і матэрыяламі, якія адносяцца да перыяду ВАВ і знаходзяцца ў бібліятэцы, рабяты наведалі помнік ахвярам фашызму, які знаходзіцца на месцы, дзе ў 1941 годзе былі расстраляны больш за 100 жыхароў вёскі Заастравечча яўрэйскай нацыянальнасці, затым спыніліся ля брацкай магілы. Праслухаўшы аповед пра падзеі ВАВ на тэрыторыі нашага сельскага Савета, дзеці ўсклалі кветкі да помнікаў, а Федасееў Лёва, апантаны сустрэчай, прачытаў верш Петруся Броўкі. Памятайце, людзі, памятайце і нясіце гэту памяць у сваім сэрцы!

Самае дарагое ў чалавека - гэта жыццё. Усе хочуць зрабіць яго доўгім і шчаслівым. А для гэтага вельмі важна ведаць і строга выконваць правілы дарожнага руху. Хвілінкі бяспекі, якія штодня праводзяцца ў аздараўленчым лагеры, сёння прайшлі пад дэвізам «Знайте правила движения, как таблицу умножения!». Начальнік лагера Аўдзей С.В. пазнаёміла дзяцей са зводкай дарожна-транспартных здарэнняў па Мінскай вобласці. Затым дзеці на практыцы паўтарылі асноўныя правілы дарожнага руху. Бо толькі трэніровачныя практыкаванні, прайграванне і аналіз сітуацый, шматразовае паўтарэнне правілаў дазваляе дзецям упэўнена адчуваць сябе на дарозе.

З мэтай выхавання патрыятызму, пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем «Вясёлая планета» была праведзена інтэрактыўная гульня «Край, дзе мы жывём». У ходзе мерапрыемства рабяты замацавалі веды пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, пашырылі ўяўленні аб прыродзе роднага краю, актуалізавалі веды пра сваю малую радзіму – аграгарадок Заастравечча. Вучні шмат даведаліся пра сваю краіну. Галоўнае, каб пачуццё гонару за сваю Радзіму ніколі нас не пакідала. Няхай заўсёды свеціць сонца над нашай мірнай краінай!

Спорт - гэта здароўе! Спорт - гэта сіла! Спорт - гэта радасць! Так лічаць усе рабяты аздараўленчага лагера "Вясёлая планета", таму спартыўныя спаборніцтвы, турніры і гульні ў нас заўсёды праходзяць на "ура".

Вопыт дзейнасці лагеры працы і адпачынку "Юнацтва" паказвае, што гэта адна з лепшых формаў занятасці падлеткаў у летні час. Дзейнасць лагера была накіравана на набыццё дзецьмі практычных працоўных навыкаў, уцягванне іх у грамадска карысную дзейнасць, фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння, ўсведамленне дзецьмі прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці. Асновай зместу работы ЛПА стала працоўная і аздараўленчая дзейнасць падлеткаў. Працоўная дзейнасць навучэнцаў ажыццяўляецца на базе ААТ "Заастравечча".
Перад ЛПА стаіць задача не толькі працоўнага выхавання, але і фізічнага развіцця, умацавання здароўя, прыцягнення вучняў да сацыяльна-актыўнага жыцця. Мерапрыемствы дазволілі навучэнцам "пагрузіцца" ў розныя сферы чалавечага жыцця: мастацтва, бяспеку жыццядзейнасці, захаванне здароўя, экалогія, зносіны, творчасць, права, працоўная дзейнасць; пражыць ролю грамадзяніна сваёй краіны праз удзел у сацыяльна значнай дзейнасці (добраўпарадкаванне тэрыторыі школы, пешы паход па месцах гераічнага мінулага аг.Заастравечча, экскурсіі і інш.). Час, праведзены ў лагеры, адыграў важную ролю і ў прафарыентацыі навучэнцаў. Праца на палях, экскурсіі, знаёмства з агрэгатамі машынна-трактарнага парка і працай службы ІТР паслужаць ў будучыні многім вучням арыенцірам пры выбары прафесіі.

02.06.2021 для рабят аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" была арганізавана экскурсія на пажарны аварыйна-выратавальны пост №13 аг.Заастравечча. Для дзяцей экскурсія ў пажарную часць – гэта ўжо не проста свята або гульня, але і займальнае знаёмства з паўсядзённай службай змагароў з агнём і іншых супрацоўнікаў пажарнай выратавальнай службы. Несумненна, экскурсаводам стаў самы сапраўдны пажарны. Змагар з агнём не толькі патлумачыў прылады кожнага механізму, прынцыпу дзеяння машын і абсталявання, але і расказаў гісторыю станаўлення выратавальнай пажарнай службы. Рабятам было вельмі цікава разгледзець "у жывую" машыну з усім абсталяваннем, і нават паспелі прымераць на сябе сучасную вопратку пажарнага (шлем, пояс з інструментамі). Падлеткі атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб тым, як правільна паводзіць сябе падчас пажару, як не дапусціць узгарання, як правільна паведаміць пра гэта выратавальнікам па тэлефоне. Гэта асабліва актуальна ў наш час, паколькі нават маленькія дзеці здольныя карыстацца электрапрыборамі - асноўнымі прычынамі ўзгаранняў.

Лагер працы і адпачынку спрыяе рэалізацыі задач па працоўным выхаваннi навучэнцаў, дапамагае дзецям вызначыцца з прафесійным выбарам у будучыні, дае магчымасць уносіць свой пасільны ўклад у матэрыяльна фінансавую базу сям'і. Працаўладкаванне падлеткаў у летні перыяд вырашае праблему занятасці, рэгулюе іх вольны час. Навучэнцы маюць магчымасць пад чулым кіраўніцтвам старэйшых набываць працоўныя навыкі, вучацца зарабляць уласныя фінансавыя сродкі і імі распараджацца.

Вось і наступілі доўгачаканыя канікулы. Заастравецкая сярэдняя школа па традыцыі запрасіла сваіх вучняў у аздараўленчы лагер працы і адпачынку з кругласутачным знаходжаннем "Юнацтва". 1 чэрвеня 2021 года прайшло ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. Дзеці акунуліся ў мора сонца, цяпла і добрага настрою. Пачалося адкрыццё выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь. Таксама ў гэты дзень да Міжнароднага Дня абароны дзяцей у лагеры прайшла конкурсна-гульнёвая праграма "Вясёлая планета "Дзяцінства". Для рабят былі арганізаваны вясёлыя спартыўныя гульні і забаўляльныя конкурсы. У гэты летні дзень было шмат танцаў, песень, смеху. Наперадзе ў вучняў яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў, выпрабаванняў, адкрыццяў і пазітыву.