Агітальтанка "За здаровае пакаленне"

19.06.2021
Агітальтанка "За здаровае пакаленне", якая была прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй, сабрала рабят аздараўленчага лагера "Вясёлая планета". Каб сустрэча была цікавейшай і больш запамінальнай, на мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі сілавых структур: час.вык. абавязкі начальніка АДАІ ст. дзяржаўтаінспектар Клецкага РАУС маёр міліцыі Апанасевіч Уладзімір Іванавіч і ст. інспектар ДПС маёр міліцыі Адамовіч Ігар Сяргеевіч. У даступнай для дзяцей форме яны расказалі да чаго прыводзіць ужыванне наркатычных сродкаў, якая адказнасць можа быць за іх захоўванне і распаўсюджванне. Госці спыніліся таксама на пытаннях бяспечнасці дзяцей у час летніх канікул, правілах паводзін на дарозе, язды на веласіпедзе, абазначэнні святлоадбівальнымі элементамі і нагадалі асноўныя дарожныя знакі, якія павінен ведаць кожны ўдзельнік дарожнага руху.