Маладзёжны інтэрнэт-челендж «Народная зарадка»

21.06.2021
21 чэрвеня рабяты аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Весёлая планета» далучыліся да рэспубліканскага праекту "Маладзёжны інтэрнэт-челендж «Народная зарадка»". Вучні ўпэўненыя, што штодзённая зарадка трэніруе сілу, трываласць, зацятасць. Таму з запалам і энтузіязмам на школьным стадыёне дзеці выконвалі практыкаванні, атрымліваючы зарад бадзёрасці на ўвесь дзень.