Рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс па інтэр’ерным дызайне «Зялёны дом»

07.07.2021
Са снежня 2020 года па чэрвень 2021 года ў мэтах фарміравання экалагічнай культуры навучэнцаў праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па інтэр’ерным дызайне і пакаёвым кветкаводстве праходзіў рэспубліканскі дыстанцыйны конкурс па інтэр’ерным дызайне «Зялёны дом».
На рэспубліканскі этап конкурсу было прадстаўлена каля 300 творчых праектаў па пяці намінацыях: «Фотазона: зіма, вясна», «Сад на балконе», «Пакаёвыя расліны ў інтэр’еры», «Агарод на падаконніку», «Фларыстычная работа ў інтэр’еры».
Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Горбік Ульяна, Ленкавец Марыя, навучэнцы ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна», кіраўнікі Курловіч Марыя Вячаславаўна, Дрозд Ірына Канстанцінаўна.
Віншуем пераможцаў!!!