Бібліятэка

Графік работы бібліятэкі

разгарнуць

Графік

работы бібліятэкі

ў 2023/2024 навучальным годзе

Дзень тыдня

Час работы 

 Панядзелак  Выхадны
 Аўторак  8.00-12.00
 Серада  8.00-12.00
 Чацвер  8.00-12.00
 Пятніца  8.00-12.00
 Субота  8.00-12.00

 

Санітарны дзень – 1 серада месяца.

згарнуць

Квэст-гульня "Наша моц у нашым адзінстве"

разгарнуць

Што аб'ядноўвае нас, беларусаў? Зразумела, - гэта любоў да сваёй радзімы, мова, сяброўства, памяць пра мінулае, культурнае багацце, подзвігі знакамітых людзей, жаданне прыйсці на дапамогу, падставіць слабейшаму сваё плячо і, галоўнае, пачуццё гордасці за сваю краіну. Нездарма ў Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня, прынята гаварыць пра гэтыя якасці беларусаў, якія адрозніваюць іх ад іншых народаў. Заастравецкая бібліятэка далучылася да святкавання гэтага важнага дня і запрасіла старшакласнікаў і іх класных кіраўнікоў стаць ўдзельнікамі адкрытага часопіса з элементамі квэст-гульні "Наша моц у нашым адзінстве". Праз зашыфраваныя QR-кодамі заданні, падлеткі змаглі здзейсніць падарожжа па нашай краіне: наведаць абласныя цэнтры, вызначыць адметнасці нашай краіны сярод іншых, зразумець, што у нас шмат славутасцей, якімі мы павінны ганарыцца і вельмі багатая гісторыя, якую мы павінны захаваць для будучых пакаленняў. У канцы сустрэчы кожны напісаў на адбітку сваёй далоні пажаданні роднай Беларусі

згарнуць

Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

разгарнуць

1 верасня 2022 года вучні першага класа атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – вучэбны дапаможнік "Беларусь – наша Радзіма".

згарнуць

Падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

разгарнуць
Падчас правядзення першага ўрока першага ўрока "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню" дырэктар школы ўручыў навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
згарнуць

Дні Дастаеўскага ў Мінскай вобласці

разгарнуць
Прадстаўнікі Расійскага цэнтра навукі ў Мінску перадалі ў дар кнігі за ўдзел у культурна-адукацыйным праекце «Дні Дастаеўскага ў Мінскай вобласці». Фонд школьнай бібліятэкі папоўніўся дваццаццю новымі кнігамі. Вучні з задавальненнем разглядалі цікавыя і прыгожыя кнігі.
згарнуць

Экскурсія ў бібліятэку "Храм Яе Вялікасці Кнігі"

разгарнуць

Да Дня беларускага пісьменства і друку, які адзначаецца ў першую нядзелю верасня для вучняў ІІ-IV класаў прайшла экскурсія ў бібліятэку "Храм Яе Вялікасці Кнігі". Спачатку дзеці паслухалі пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, пра асветнікаў Беларусі, якія стаялі на пачатку заснавання Слова, даведаліся, што ў бібліятэцы дзейнічае пастаянная выстава літаратуры "Асветнікі Беларусі", затым успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, казкі, разгадалі загадкі.

згарнуць

Падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

разгарнуць

Падчас правядзення першага ўрока "Адзінста беларускага народа – аснова незалежнай краіны" дырэктар школы ўручыў навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

згарнуць

Беларусь – наша Радзіма

разгарнуць

1 верасня 2021 года вучні першага класа атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – вучэбны дапаможнік "Беларусь – наша Радзіма".

 
згарнуць