Школа Актыўнага Грамадзяніна

23.09.2021
23.09.2021 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» вучні VIII-XI класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны (пра дасягненні на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыi)». Вядучы інфармацыйнага праекта ў ходзе ШАГу «МЫ даведваемся» пазнаёміла прысутных са зместам інфармацыйных блокаў: «Адукацыя ў Беларусі: у імя будучыні краіны», «Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца». У ходзе сустрэчы прагучалі пытанні: Якое месца займае Беларусь па ўзроўні адукацыі ў свеце? Што вы ведаеце аб спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецыяльным фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі? Ці ёсць ва ўстановах адукацыі вашага рэгіёну класы прафесійнай накіраванасці: педагагічнай, спартыўна-педагагічнай, аграрнай, ваенна-патрыятычнай? Якія ўмовы прыёму вучняў у гэтыя класы? Якія ўмовы паступлення выпускнікоў гэтых класаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі? Вынікам сустрэчы стаў прагляд дакументальнага фільма з цыкла «Здабытак Рэспублікі» - «Адукацыя ў Беларусі».