Мітынг-рэквіем "Быць дастойным вялікай Перамогі"

09.05.2023
У памяць аб тых, хто загінуў і тых, хто не вярнуўся з вайны, у знак удзячнасці пакаленню пераможцаў 9 мая, у дзень Вялікай Перамогі, па добрай традыцыі, заастравячане далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае". У святочнай калоне дваццаць пяць жыхароў аграгарадка з пачуццём гонару і выкананага абавязку перад тымі, хто змагаўся за наша мірнае жыццё, пранеслі па галоўнай вуліцы партрэты сваіх родных і блізкіх людзей - удзельнікаў ВАВ. Прынялі ўдзел у шэсці прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі сельскага Савета. Калона прайшла да брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг-рэквіем "Быць дастойным вялікай Перамогі".