Педагагічная група

 

У 2023/2024 навучальным годзе ў Х класе арганізавана профільнае навучанне ў педагагічнай групе. На павышаным узроўні вывучаюцца вучэбныя прадметы "Беларуская мова", "Матэматыка". Арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію".

Факультатыўныя заняткі "Уводзіны ў педагагічную прафесію" з'яўляюцца абавязковымі для вучняў педагагічных класаў. Перш за ўсё, дадзеныя факультатыўныя заняткі накіраваны на развіццё ў вучняў матывацыі  да педагагічнай дзейнасці, садзейнічаюць развіццю педагагічных здольнасцей, псіхалагічнай культуры, сацыяльнай кампетэнтнасці. 

Фестываль класаў прафесіянальнай накіраванасці

01.12.2023
разгарнуць

Навучэнцы педагагічнай групы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у фестывалі класаў прафесіянальнай накіраванасці. Вучні прадставілі візітную картку педагагічнай групы і выступленне на тэму "Я і мая будучая прафесія", прынялі ўдзел у дыялогу з прадстаўнікамі педагагічнай прафесіі.

згарнуць

ПЛАН работы групы педагагічнай накіраванасці на 2023/2024 навучальны год

разгарнуць
 
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна"
 
ПЛАН
работы групы педагагічнай накіраванасці
на 2023/2024 навучальны год
 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін правядзення

Адказны

1.

Правядзенне факультатыўных заняткаў “Уводзіны ў педагагічную прафесію”

На працягу навучальнага года (субота)

Васілеўская І.М.,

Шчэрбань Б.А.

2.

Наведванне дзіцячага сада з правядзеннем заняткаў у рознаўзроставай групе

1 раз у месяц

Васілеўская І.М.,

Гардзей Т.Л.

3.

Правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем

У час канікул

Курловіч М.В.

4.

Майстар-класы вопытных педагогаў школы для навучэнцаў педгрупы “За сабой у прафесію”

Апошняя пятніца месяца

Старшыні вучэбна-метадычных аб’яднанняў

5.

Дзень самакіравання, прымеркаваны да Дня настаўніка

29.09.2023

Нупрэйчык Г.І.

6.

Рэтра-падарожжа “Залаты фонд школы – ветэраны педагагічнай працы”

04.11.2023

Крыцук І.В.

7.

Скрыжаванне меркаванняў «“Плюсы” і “мінусы” прафесіі настаўніка. Маладыя спецыялісты і навучэнцы педгрупы ля мікрафона»

08.12.2023

Кішко А.М.,

Кавалевіч А.П.

8.

Экскурсія ў Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа

Снежань 2023

Кішко А.М.

9.

Сустрэча пакаленняў “Настаўнік, перад іменем Тваім дазволь пакорліва схіліць калені!..”

05.01.2024

Васілеўская І.М.,

Дрозд І.К.

10.

Сустрэча з выпускнікамі школы – студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка  

28.01.2024

Навіцкая Т.І.

11.

Вечар пытанняў і адказаў “Педагогам стаць хачу, няхай мяне навучаць…”

10.02.2024

Бурак В.М.,

Дзішук К.Ю.

12.

Крэатыў-партрэт “Бацькі аб педагогах XX стагоддзя. Дзеці аб настаўніках стагоддзя ХХІ”

16.03.2024

Шчэрбань Б.А.

13.

Экскурсія ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Сакавік 2024

Васілеўская І.М.,

Шчэрбань Б.А.

14.

Сустрэча-інтэрв’ю з прадстаўнікамі педагагічных дынастый “Чаму Вы – настаўнік?”

07.04.2024

Кішко А.М.,

Курловіч М.В.

15.

Творчая справаздача “Наш педклас – адкрыццяў час”

20.05.2024

Васілеўская І.М.,

Шчэрбань Б.А.

згарнуць