Ваенна-патрыятычнае выхаванне

План работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні

разгарнуць
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна"
                                                                                                       ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                                                                                       Дырэктар сярэдняй школы
                                                                                                                      А.А.Белаш
                                                                                                       30.08.2023
 
План работы
кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні
 

№ п/п

Назва мерапрыемства

Катэгорыя навучэнцаў

Тэрмін рэалізацыі

Адказныя

1

Ваенна-ідэалагічны напрамак

1.1

Першы ўрачысты ўрок “Беларусь і я – дыялог міру і стварэння”

I-XI

01.09.2023

Карсюк У.І.

1.2

Урок памяці “Памятаць аб загінуўшых на славу жывых”

ХІ

20.10.2023

Карсюк У.І.

1.3

Гадзіна гістарычнай памяці юных герояў-антыфашыстаў “Маленькія героі вялікай вайны”

VІІ-VІІІ

08.02.2024

Карсюк У.І.

1.4

Акцыя “Да абароны Айчыны гатовы!”

I-XI

23.02.2024

Карсюк У.І.

1.5

Парад піянерскіх і акцябрацкіх войскаў

ІІ-VІІ

24.02.2024

Карсюк У.І.

1.6

Завочнае падарожжа “Па старонках Канстытуцыі”

І-ІІІ

15.03.2024

Карсюк У.І.

1.7

Дыялог “Герб і сцяг маёй краіны”

V-VІ

10.05.2024

Карсюк У.І.

1.8

Віншавальная акцыя “Перамога Дзеда – мая перамога!”

ХІ

09.05.2024

Карсюк У.І.

1.9

Мітынг-рэквіем “Мы - нашчадкі той Перамогі!”

І-ХІ

09.05.2024

Карсюк У.І.

2

Ваенна-гістарычны напрамак

2.1

Наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “І помніць страшна, і забыць нельга”

І-ІІ

07.09.2023

Карсюк У.І.

2.2

Наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “І помніць страшна, і забыць нельга”

ІІІ-ІV

05.10.2023

Карсюк У.І.

2.3

Наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “І помніць страшна, і забыць нельга”

V-VІ

03.11.2023

Карсюк У.І.

2.4

Наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “І помніць страшна, і забыць нельга”

VІІ-VІІІ

02.12.2023

Карсюк У.І.

2.5

Турысцка-краязнаўчы квэст “Па месцах баявой славы”

ІІІ-ІV

13.12.2023

Карсюк У.І.

2.6

Наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “І помніць страшна, і забыць нельга”

ІХ

05.02.2024

Карсюк У.І.

2.7

Наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны “І помніць страшна, і забыць нельга”

Х-ХІ

23.03.2024

Карсюк У.І.

2.8

Дэкада грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль”

 

 

І-ХІ

Красавік

 

Карсюк У.І.

3

Ваенна-спартыўны напрамак

3.1

Лёгкаатлетычны забег “За адзіную Беларусь” (І-ХІ класы)

V-VIII

17.09.2023

Карсюк У.І.

3.2

Аднадзённы турыстычны злёт “Сцежкай турыста”

І-Х

23.02.2023

Карсюк У.І.

3.3

Удзел у раённай спартакіядзе па праграме летняга шматбор’я “Абаронца Айчыны”

І-ХІ

Верасень

Карсюк У.І.

3.4

Раённыя спаборніцтвы па летнім мнагабор’і “Здароўе”, “Абаронца Айчыны”, настольным тэнісе

І-ХІ

Кастрычнік

Карсюк У.І.

3.5

Раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагабор’і “Здароўе”, “Абаронца Айчыны”

І-ХІ

Снежань

Карсюк У.І.

3.6

Удзел у раённай спартакіядзе па праграме зімняга шматбор’я “Абаронца Айчыны”

І-ХІ

Студзень

Карсюк У.І.

3.7

Удзел у раённых спаборніцтвах “Снежны снайпер”

І-ХІ

Студзень-люты

Карсюк У.І.

3.8

Конкурсна-гульнёвая праграма “Будзем у арміі служыць”

VІІІ-ХІ

25.02.2024

Карсюк У.І.

3.9

Раённая спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка”

І-VI

Май

Карсюк У.І.

3.10

Удзел у раённай спартакіядзе па праграме летняга шматбор’я “Абаронца Айчыны”

І-ХІ

Май

Карсюк У.І.

4.

Забеспячэнне выканання патрабаванняў і нормаў бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу

4.1.

Правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў і нормаў бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу

І-ХІ

На працягу года

Карсюк У.І.

4.2

Правядзенне інфармацыйнай работы, накіраванай на папярэджванне дэструктыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на удзельнікаў адукацыйнага працэсу

І-ХІ

На працягу года

Карсюк У.І.

5.

Прафілактычная работа з навучэнцамі

5.1.

Індывідуальныя, групавыя гутаркі з навучэнцамі з мэтай прафілактыкі правапарушэнняй, шкодных звычак

І-ХІ

На працягу года

Карсюк У.І.

5.2

Індывідуальная работа з навучэнцамі, якія патрабуюць асобай педагагічнай ўвагі

І-ХІ

На працягу года

Карсюк У.І.

6.

Прафарыентацыйная работа з навучэнцамі

6.1.

Гутарка па прафесійнай арыентацыі “Служба па  кантракце” (сумесна з Клецкім раённым ваенным камісарыятам)

ІХ-ХІ

18.11.2023

Карсюк У.І.

6.2

Прафарыентацыйныя гутаркі з прадстаўнікамі воінскіх часцей

ІХ-ХІ

Лістапад

Карсюк У.І.

6.3

Прафарыентацыйныя гутаркі з прадстаўнікамі воінскіх часцей

ІХ-ХІ

Красавік

Карсюк У.І.

6.4

Прафарыентацыйная работа па падрыхтоўцы да паступлення ў навучальныя ўстановы ваенна-прафесійнага накірунку

ІХ-ХІ

На працягу года

Карсюк У.І.

7.

Экскурсійная дзейнасць

7.1

Экалагічная сцежка “Чароўны свет Завітанскага лесу”

І - ІV

Верасень

Карсюк У.І.

7.2

Музей беларускага Палесся

ІХ - ХІ

Кастрычнік

Карсюк У.І.

7.3

ААТ “Мінскі трактарны завод”

І - ІV

Лістапад

Карсюк У.І.

7.4

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

V-VІІІ

Снежань

Карсюк У.І.

7.5

Сафійскі сабор

ІХ - ХІ

Студзень

Карсюк У.І.

7.6

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”

V-VІІІ

Люты

Карсюк У.І.

7.7

ААТ “Белаз”

ІХ - ХІ

Сакавік

Карсюк У.І.

7.8

Парк-музей “Сула”

І - ІV

Красавік

Карсюк У.І.

7.9

Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць - герой”

V-VІІІ

Май

Карсюк У.І.

 

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні                                                               У.І.Карсюк

згарнуць

Адзіны ўрок да Дня народнага адзінства

15.09.2023
разгарнуць

Да Дня народнага адзінства з мэтай раскрыцця паняцця "адзінства" праз паняцці "радзіма" і "сяброўства", прывіцця павагі да гісторыка-культурных каштоўнасцей беларускага народа, выхавання пачуцця гонару за гісторыю сваёй краіны і яе знакамітых людзей ва ўстанове адукацыі прайшлі Адзіныя ўрокі. На сустрэчу з падрастаючым пакаленнем былі запрошаны старшыня Заастравецкага сельвыканкама Шашко Т. В. і настаўнік гісторыі Дзішук К. Ю., дзякуючы прысутнасці якіх сустрэча атрымалася больш прадуктыўнай і змястоўнай.

згарнуць

Першы ўрок "Беларусь і я - дыялог міру і стварэння"

01.09.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў I - XI класаў прайшлі першыя ўрокі "Беларусь і я - дыялог міру і стварэння". Класныя кіраўнікі, ганаровыя госці расказалі навучэнцам аб значнасці захавання і ўмацавання міру як вышэйшай каштоўнасці, заклікалі да стваральнай працы на карысць Радзімы, таксама нагадалі аб гераічнай спадчыне як найважнейшым складальніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Урок памяці "Генацыд беларускага народа"

17.06.2023
разгарнуць

Да Года міру і стварэння, у памяць аб тых, хто стаў ахвярай генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто не скарыўся перад фашысцкай навалай, не здрадзіў сваёй Радзіме для падлеткаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" быў арганізаваны ўрок памяці "Генацыд беларускага народа". Гістарычныя звесткі пра знішчэнне яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Клецкага раёна ў гады ВАВ, пра частковае знішчэнне вёсак Колкі, Морач і Узнога, дзейнасць гета ў вёсцы Сіняўка нікога не пакінулі раўнадушнымі. А хіба ёсць, што забываюць?...

згарнуць

Наведванне стэндавай экспазіцыі ў памяць аб ахвярах генацыду

12.05.2023
разгарнуць

Навучэнцы школы наведалі стэндавую экспазіцыю ў памяць аб ахвярах генацыду насельніцтва нашага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Клецкай сярэдняй школе №1. Супрацоўнік ДУ "Музей гісторыі Клятчыны" расказала навучэнцам гісторыю вёскі Колкі, аб яўрэйскім гета, аб канцлагерах, аб успамінах сведак, аб раскопках у пасляваенны перыяд.

згарнуць

Мітынг-рэквіем "Быць дастойным вялікай Перамогі"

09.05.2023
разгарнуць

У памяць аб тых, хто загінуў і тых, хто не вярнуўся з вайны, у знак удзячнасці пакаленню пераможцаў 9 мая, у дзень Вялікай Перамогі, па добрай традыцыі, заастравячане далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае". У святочнай калоне дваццаць пяць жыхароў аграгарадка з пачуццём гонару і выкананага абавязку перад тымі, хто змагаўся за наша мірнае жыццё, пранеслі па галоўнай вуліцы партрэты сваіх родных і блізкіх людзей - удзельнікаў ВАВ. Прынялі ўдзел у шэсці прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі сельскага Савета. Калона прайшла да брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг-рэквіем "Быць дастойным вялікай Перамогі".

згарнуць

Віншавальная акцыя "З Днём Перамогі!"

09.05.2023
разгарнуць

Актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ павіншавалі са святам 9 Мая малалетняга вязня Курачкіну Н.Д. Рабяты выказалі самыя шчырыя словы падзякі за мірнае неба і падораную магчымасць жыць у свабоднай краіне, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

згарнуць

Працоўная акцыя «Абеліск»

21.04.2023
разгарнуць
21.04.2023 валанцёры атрада «Добрае сэрца» прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «Абеліск». Навучэнцы выканалі работы па добраўпарадкаванні брацкай магілы аг.Заастравечча: афарбоўка агароджы, пасадка кветкавых раслін, уборка смецця. Валанцёры выканалі свой абавязак перад пакаленнем, якое падарыла чыстае неба, веру, мір, у якім жывуць.

 

згарнуць

Мемарыяльны комплекс "Хатынь"

20.04.2023
разгарнуць

20.04.2023 навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь", рэстаўраваны да 80-годдзя Хатынскай трагедыі. Рабяты з цікавасцю праслухалі  экскурсавода, прайшліся па «вуліцах» спаленай вёскі, з трапятаннем сэрца слухалі звон званоў.

згарнуць

Мірскі замак

19.04.2023
разгарнуць

19.04.2023 навучэнцы пачатковых класаў наведалі адну са славутасцяў Беларусі: сярэднявечны Мірскі замак. За час экскурсіі вучні агледзелі замак знадворку, прагуляліся па ўнутраным дворыку, адчуўшы сябе жыхарамі сярэднявечча. А таксама падняліся па вузкіх усходах на адну з абарончых веж. З вялікай цікавасцю паслухалі легенды аб незлічоных скарбах, якія знаходзяцца дзесьці ў патаемных падземных тунэлях.

згарнуць

Мітынг-рэквіем у памяць аб спаленых жыхарах вёскі Колкі

22.03.2023
разгарнуць

22.03.2023 навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў памяць аб спаленых жыхарах вёскі Колкі.

згарнуць

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15.03.2023

15.03.2023
разгарнуць

15 сакавіка у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ва ўстанове адукацыі для вучняў І–ХІ класаў прайшлі вусны часопіс "Лістая Канстытуцыю", урок патрыятызму "Закон, па якім мы жывем", круглы стол "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – сімвал беларускай дзяржаўнасці". Дзеці пераканаліся ў тым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.

згарнуць

Віншавальная акцыя "З Днём абаронцы Айчыны"

23.02.2023
разгарнуць

23.02.2023 актывісты пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Заастравецкай сярэдняй школы Клецкага раёна павіншавалі непаўналетняга вязня Марчыка І.І. з Днём абаронцы Айчыны. Дзеці выказалі самыя шчырыя словы падзякі за мірнае неба і падораную магчымасць жыць у свабоднай краіне, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

згарнуць

Гістарычны агляд "Полымя вайны Афганістана"

15.02.2023
разгарнуць

Да Года міру і стварэння і гадаўшчыны вываду савецкіх войск з Афганістана, у памяць аб тых, хто з годнасцю выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак і застаўся верным воінскай прысязе, у Заастравецкая бібліятэцы прайшоў гістарычны агляд "Полымя вайны Афганістана". На сустрэчу з дзецьмі быў запрошаны кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюк Уладзімір Іосіфавіч, які падрабязна расказаў школьнікам пра страшныя старонкі нашай гісторыі перыяду 1979-1989 гадоў, спыніўся на імёнах герояў, якія з мужнасцю выконвалі свой прафесійны доўг.

згарнуць

Гадзіна памяці "Юныя героі ў нашай памяці жывуць"

08.02.2023
разгарнуць

08.02.2023 ва ўстанове адукацыі прайшла гадзіна памяці "Юныя героі ў нашай памяці жывуць". Падчас гутаркі піянеры і акцябраты наблізіліся да гісторыі, якую вяршылі іх аднагодкі. У канцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі памяць адважных герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі юнага партызана-разведчыка Аркадзя Ляўковіча.

згарнуць

Школа Актыўнага Грамадзяніна

26.01.2023
разгарнуць

26.01.2023 навучэнцы школы здзейснілі пяты ШАГ па тэме «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі». Навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, былі ўручаны падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У канцы мерапрыемства дзецям прадэманстравалі фільм, прысвечаны 85-годдзю Мінскай вобласці.

згарнуць

Фотавыстава "Цягнік памяці"

26.09.2022
разгарнуць

Ва ўстанове адукацыі для вучняў І-ХІ класаў арганізавана выстава фатаграфій "Цягнік памяці". Навучэнцам расказалі аб важнасці гэтага праекта. За 15 дзён яго ўдзельнікі наведалі знакавыя гарады дзвюх краін, пазнаёмілася з цікавымі і важнымі старонкамі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

згарнуць

Круглы стол "Народнае адзінства: разам"

16.09.2022
разгарнуць

16 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў круглы стол "Народнае адзінства: разам". Вучні азнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся, што дата выбрана не выпадкова, бо менавіта з яе пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі.

згарнуць

Велапрабег па месцах баявой славы "Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства"

10.09.2022
разгарнуць

10.09.2022 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў  прайшоў велапрабег па месцах баявой славы "Маршрутамі памяці, маршрутамі адзінства". Навучэнцы зрабілі прыпынак ля брацкай магілы, дзе ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Дзякуючы такому мерапрыемству вучні далучаюцца да здаровага ладу жыцця, выхоўваюць у сабе грамадзянскасць, патрыятызм, павагу да традыцый сваёй малой радзімы.

згарнуць

Першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню"

01.09.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў I-XI класаў установы адукацыі прайшлі першыя ўрокі "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". Класныя кіраўнікі расказалі навучэнцам аб укладзе беларускага народа ў вялікую Перамогу, аб гераічнай спадчыне як найважнейшым складальніку гістарычнай памяці, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

згарнуць

Урок мужнасці "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!"

08.04.2022
разгарнуць

8 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў урок мужнасці "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!" з удзелам прадстаўнікоў ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь. Ваеннаслужачыя расказалі школьнікам аб ваенных навучальных установах і прафесіях, якія там можна набыць, аб асаблівасцях палявых вучэнняў і многае іншае. Паказалі, як у войску вучаць баявым справам. Хлопчыкі і дзяўчынкі прымералі бронекамізэльку і каску, паспрабавалі надзець агульнавайсковы ахоўны камплект. Прысутныя адчулі, наколькі важная служба ў арміі, і пераканаліся, што салдатам быць ганарова і не страшна. Сустрэча завяршылася святочным канцэртам "Беларусь у маім сэрцы".

згарнуць

Экскурсія на 61-ю авіяцыйную базу г.Баранавічы

24.03.2022
разгарнуць

Для навучэнцаў IX-XI класаў кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюком У.І. сумесна з ваенным камісарам Клецкага раённага ваеннага камісарыята Вярбіцкім С.У. была арганізавана экскурсія на 61-ю авіяцыйную базу г.Баранавічы. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй авіяцыі і буднямі вайскоўцаў, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу.

згарнуць

Квіз "Нашчадкі Перамогі"

01.02.2022
разгарнуць

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды было і застаецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці. 01.02.2022 у рамках Года гістарычнай памяці прайшло выхаваўчае мерапрыемства – квіз "Нашчадкі Перамогі", дзякуючы якому вучні 7 класа ў цікавай і займальнай форме пазнаёміліся з воінскай службай у радах Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемтсва праводзілася сумесна з Карсюком У.І., кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні, які падрабязна расказаў будучым абаронцам Айчыны пра армейскую службу, пра сапраўдныя салдацкія будні, пра ваенную тэхніку, а таксама вучні мелі магчымасць папрактыкавацца і паказаць сваю снароўку пры надзяванні процівагаза, паказалі сваю лоўкасць і спрыт пры пападанні ў дарц, адказвалі на пытанні віктарыны. Юнакі і дзяўчаты даведаліся аб умовах прыёму ў ваенныя навучальныя ўстановы краіны. Вучні слухалі цікавыя гісторыі з біяграфій сваіх землякоў, якія абаранялі нашу зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З самых першых хвілін урока чырвонай стужкай была акрэслена тэматыка гэтага мерапрыемства – патрыятызм, павага і любоў да сваёй краіны, да яе нацыянальных традыцый, гісторыі, таму што без гэтага нельга выгадаваць годных грамадзян.

згарнуць

Урок мужнасці "Доўг! Гонар! Айчына!"

21.01.2022
разгарнуць

21.01.2022 для вучняў ІХ класа прайшоў урок мужнасці "Доўг! Гонар! Айчына!" з удзелам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. Урок мужнасці з'яўляецца найбольш дзейсным сродкам абмеркавання з вучнямі ўяўленняў аб мужнасці, абавязку, фізічнай і маральнай гатоўнасці аказаць дапамогу, гонару, адказнасці. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў групавой рабоце, па абмеркаванні пачутага і ўбачанага. На мерапрыемстве педагогі ўмела выкарыстоўвалі розныя віды дзейнасці – чытанне, гутарку, прагляд фрагментаў з фільмаў пра дзяцей-герояў, маляванне, праслухоўванне музычнага матэрыялу.

згарнуць

Раённы конкурс на лепшы школьны музей

22.11.2021
разгарнуць

22.11.2021 прайшоў раённы конкурс на лепшы школьны музей з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў сродкамі музейнай працы.

згарнуць

Экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей "Гісторыя вёскі Морач"

06.11.2021
разгарнуць

06.11.2021 выхаванцы аздараўленчага лагера "Фарбы восені" наведалі гісторыка-этнаграфічны музей "Гісторыя вёскі Морач", які размясціўся ў будынку мясцовай школы. Загадчыца музея Святлана Іосіфаўна Абабурка правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак пазнавальную і займальную экскурсію, падчас якой дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю вёскі Морач, пра знакамітых людзей і традыцыі, якімі славіцца гэтая ўнікальная мясцовасць. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала экспазіцыя са своеасаблівымі ткацкімі вырабамі – ручнікамі і прадметамі адзення.

згарнуць

Экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей "Вайны я не ведаю, але памятаю пра яе"

05.11.2021
разгарнуць

Усё далей адыходзяць ад нас ваенныя дні Вялікай Айчыннай вайны. Як выклікаць у душах маладога пакалення пачуццё гонару, патрыятызму за свой народ, сваю краіну? Менавіта гэтай мэце была прысвечана экскурсія ў гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча "Вайны я не ведаю, але памятаю пра яе", якая была арганізавана 03.11.2021 года для членаў аздараўленчага лагера "Фарбы восені". У музеі малодшыя школьнікі ўважліва разглядалі экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яны з цікавасцю слухалі кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюка У.І., задавалі пытанні, расказвалі пра сваіх прадзедаў, якія абаранялі родны край ад ворагаў. Наведванне музея выклікала ў дзяцей павагу да абаронцаў Радзімы,  гонар за свой народ, сваю армію. А самае галоўнае - выклікала ў рабят жаданне, стаўшы дарослымі, устаць на абарону сваёй роднай краіны.

згарнуць

Гістарычная замалёўка "Адзіным духам мы моцныя"

03.11.2021
разгарнуць

02.11.2021 для вучняў ІХ класа прайшла гістарычная замалёўка "Адзіным духам мы моцныя" з удзелам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Карсюка У.І. Уладзімір Іосіфавіч расказаў вучням гістарычныя факты аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг., аб гераічных подзвігах падлеткаў, іх смеласці, знаходлівасці і гарачай любові да сваёй Радзімы. Дзеці даведаліся шмат новага з біяграфіі піянераў-герояў той далёкай вайны. У завяршэнні класны кіраўнік засяродзіла ўвагу на тое, што маладое пакаленне павінна свята шанаваць традыцыі і подзвіг свайго народа.

згарнуць

17 верасня - Дзень народнага адзінства

17.09.2021
разгарнуць

17 верасня ва ўстанове адукацыі прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Вучні школы з вялікім жаданнем прымалі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі "Родная мова стала блізкай мне змалку", інтэлектуальным турніры "Знаўцы роднага краю", гульнёвым круізе "Мая рэспубліка – Беларусь", конкурсе дзіцячых малюнкаў "Карагод дружбы".  Усе мерапрыемствы сімвалізавалі адзінства народа, пераемнасць пакаленняў, далучанасць кожнага з нас да лёсу Беларусі, жаданне росквіту  нашай краіне. У час мерпрыемстваў вучні чыталі вершы славутых беларускіх песняроў, спявалі песні, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах. У кожнага ўдзельніка засталося прыемнае ўражанне ад праведзеных  мерапрыемстваў.

згарнуць

Велапрабег "Заўсёды першы –ПІЯНЕР!"

11.09.2021
разгарнуць
11.09.2021 для вучняў V-VII класаў прайшоў велапрабег "Заўсёды першы –ПІЯНЕР!", прысвечаны Дню нараджэння БРПА. Навучэнцы зрабілі прыпынак каля брацкай магілы, дзе ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Дзякуючы такому мерапрыемству рабяты не толькі далучаюцца да здаровага ладу жыцця, але і выхоўваюць у сабе грамадзянскасць, патрыятызм, павагу да традыцый сваёй малой радзіме.
згарнуць

Дзень беларускага пісьменства і друку

04.09.2021
разгарнуць

У першую нядзелю верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Узнікненне гэтага свята было прымеркавана да 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны з мэтай захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры, памнажэння духоўнасці беларускага народа і захавання спадчыны. Заастравецкая бібліятэка не засталася ўбаку ад гэтай важнай падзеі і запрасіла ўсіх жадаючых на квэст-гульню "Беларускае роднае слова". Рабят чакалі дзевяць тэматычных прыпынкаў з заданнямі, выканаўшы якія, каманда атрымлівала пэўную літару. Прайшоўшы без памылак усе прыпынкі, з літар трэба было скласці слова. На свята было запрошана кампетэнтнае журы ( настаўнікі гісторыі і біялогіі Заастравецкай школы Галубовіч Аксана Васільеўна і Корань Раман Юр'евіч), якія пільна сачылі за квэст-гульнёй і ацэньвалі старанную працу дзяцей. З прыветным словам да рабят звярнуўся і "першадрукар Францыск Скарына".

згарнуць

Падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

01.09.2021
разгарнуць

Падчас правядзення першага ўрока "Адзінста беларускага народа – аснова незалежнай краіны" дырэктар школы ўручыў навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, падарункавыя выданні "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

згарнуць

Флэшмоб «Беларусь у маім сэрцы»

разгарнуць

Гутарка-прэзентацыя "Мы жыхары адной краіны"

разгарнуць
Гутарка-прэзентацыя "Мы жыхары адной краіны", якая была арганізавана Заастравецкай бібліятэкай напярэдадні самага галоўнага свята нашай краіны - Дня Незалежнасці, дала магчымасць падлеткам яшчэ раз успомніць нялёгкі шлях, які прайшла наша Радзіма да сваёй незалежнасці, трагічныя моманты гісторыі, якія захоўвае наша памяць, а таксама ўзгадаць імёны тых людзей, дзякуючы якім мы сёння з гордасцю называем сябе беларусамі!
згарнуць

Інтэрактыўная гульня «Край, дзе мы жывём»

разгарнуць
З мэтай выхавання патрыятызму, пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем «Вясёлая планета» была праведзена інтэрактыўная гульня «Край, дзе мы жывём». У ходзе мерапрыемства рабяты замацавалі веды пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, пашырылі ўяўленні аб прыродзе роднага краю, актуалізавалі веды пра сваю малую радзіму – аграгарадок Заастравечча. Вучні шмат даведаліся пра сваю краіну. Галоўнае, каб пачуццё гонару за сваю Радзіму ніколі нас не пакідала. Няхай заўсёды свеціць сонца над нашай мірнай краінай!
згарнуць

Вандроўка ў мінулае "А хіба ёсць, што забываць?"

разгарнуць
Столькі ў чалавеку чалавека, колькі ў ім памяці... Гэтыя словы, як ніякія іншыя, падыходзяць да людской памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. І калі мы, тыя, хто не бачыў на свае вочы ўсіх жахаў ваеннага ліхалецця, хто не перажыў жудасныя моманты 1941-1945 гадоў, не будзем памятаць і перадаваць гэтую памяць падрастаючаму пакаленню, страшныя ўрокі гісторыі могуць паўтарыцца. Заастравецкая бібліятэка ўдзяляе шмат увагі патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. Чарговая вандроўка ў мінулае "А хіба ёсць, што забываць?" адбылася для рабят аздараўленчага лагера "Вясёлая планета". Пазнаёміўшыся з даведачнай літаратурай і матэрыяламі, якія адносяцца да перыяду ВАВ і знаходзяцца ў бібліятэцы, рабяты наведалі помнік ахвярам фашызму, які знаходзіцца на месцы, дзе ў 1941 годзе былі расстраляны больш за 100 жыхароў вёскі Заастравечча яўрэйскай нацыянальнасці, затым спыніліся ля брацкай магілы. Праслухаўшы аповед пра падзеі ВАВ на тэрыторыі нашага сельскага Савета, дзеці ўсклалі кветкі да помнікаў, а Федасееў Лёва, апантаны сустрэчай, прачытаў верш Петруся Броўкі. Памятайце, людзі, памятайце і нясіце гэту памяць у сваім сэрцы!
згарнуць

Свята "Я - беларус, я гэтым ганаруся!"

разгарнуць
Мы - беларусы! Мы адрозніваемся ад іншых памяркоўнасцю, гасціннасцю і шчырасцю. Мы вылучаемся сярод іншых ветлівай усмешкай і мілагучнай напеўнай мовай, а таксама сваёй гісторыяй, літаратурай і традыцыямі. Мы жывём у прыгожай і незалежнай краіне, якую Янка Сіпакоў назваў "зялёным лістком на планеце Зямля". Яшчэ раз дакрануцца да гістарычнай спадчыны нашай краіны, узбагаціць свае веды пра культуру, традыцыі, мову і літаратуру беларускага народа мелі магчымасць усе жадаючыя, якія завіталі ў Заастравецкую бібліятэку на свята "Я - беларус, я гэтым ганаруся!".
згарнуць