Зіма

Спартландыя "Насустрач здароўю"

10.02.2024
разгарнуць
10.02.2024  у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для навучэнцаў I - IV класаў прайшла спартландыя "Насустрач здароўю". Падчас спартландыі дзеці з захапленнем гулялі ў хакей, бегалі, скакалі. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Усе рабяты праявілі стойкасць, цягавітасць, уменне працаваць у камандзе, з упартасцю рваліся наперад, да перамогі.
згарнуць

Валейбольны турнір "Школа збірае сяброў"

27.01.2024
разгарнуць

27.01.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў валейбольны турнір "Школа збірае сяброў" сярод навучэнцаў, законных прадстаўнікоў і педагогаў. Рабяты з нецярпеннем чакалі гэтую сустрэчу. Усе імкнуліся паказаць добрую гульню, але ва ўпартай барацьбе перамагла каманда педагогаў. Зладжанасць каманды і вялікі спартыўны досвед прывялі да дадатнага выніку. Каманды ўзнагароджаны дыпломамі, а вынікам гульні стаў зарад бадзёрасці, добры настрой і станоўчыя эмоцыі.

згарнуць

Спартыўнае мерапрыемства «Зімовыя забавы»

20.01.2024
разгарнуць

20.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні ўстановы адукацыі з вялізным задавальненнем паўдзельнічалі ў спартыўным мерапрыемстве «Зімовыя забавы». Гульні на свежым паветры, дух спартыўнага саперніцтва - падарылі яркія эмоцыі і бадзёры зарад энергіі для навучэнцаў на наступны тыдзень.

згарнуць

Cпартыўная гульня "Зімовы перапалох"

13.01.2024
разгарнуць

13.01.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Навучэнцы VII - X класаў з вялікім задавальненнем наведалі школьны стадыён для ўдзелу ў спартыўнай гульні "Зімовы перапалох". Дзеці, бацькі і педагогі ўдзельнічалі ў розных эстафетах і рухомых гульнях, каталіся на санках і лыжах, ляпілі снежныя фігуры, гулялі ў снежкі.

згарнуць

Снежныя забегі

06.01.2024
разгарнуць

06.01.2024 у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" ва ўстанове адукацыі прайшлі спаборніцтвы па катанні на лыжах «Снежныя забегі». У забегу ўдзельнічалі педагогі, навучэнцы і бацькі. Весела і з азартам спяшаліся да фінішу ўдзельнікі, імкнучыся атрымаць перамогу.

згарнуць

Спартландыя "Мы за здаровую планету"

16.12.2023
разгарнуць
16.12.2023 ва ўстанове адукацыі пад дэвізам "Дружна, смела, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця" прайшла спартландыя "Мы за здаровую планету" для навучэнцаў I - IV класаў. Усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе.
згарнуць

Спаборніцтвы па лыжных гонках «Лыжня кліча!»

09.12.2023
разгарнуць
09.12.2023 ва ўстанове адукацыі у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках «Лыжня кліча!» для навучэнцаў VII - X класаў. Рабяты імкнуліся з усіх сіл, спрабуючы фінішным рыўком «вырваць» яшчэ некалькі секунд, каб палепшыць свой вынік. Навучэнцы справіліся са сваімі дыстанцыямі, паказаўшы розны час. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці, здароўя і добрага настрою.
згарнуць

Спартыўна-забаўляльнае свята "Вясёлая лыжня"

02.12.2023
разгарнуць
02.12.2023 ва ўстанове адукацыі дадзены старт акцыі «Міншчына спартыўная. Зіма». Для навучэнцаў, педагогаў і ўсіх жадаючых правесці цікава суботу прайшло спартыўна-забаўляльнае свята "Вясёлая лыжня". Школьнікі з задавальненнем гулялі ў зімовыя гульні, бегалі па снежных лабірынтах, каталіся на санках і лыжах. Дзеці атрымалі незвычайны зарад бадзёрасці і добрага настрою.
згарнуць