Вясна

Спартыўныя спаборніцтвы «Вясне - фізкульт-УРА!»

27.04.2024
разгарнуць
27.04.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" прайшлі спартыўныя спаборніцтвы «Вясне - фізкульт-УРА!». Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя, конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, скакалкамі. Усе этапы захапляльных спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.
згарнуць

Спаборніцтвы па футболе

13.04.2024
разгарнуць
13.04.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" прайшлі спаборніцтвы па футболе сярод юнакоў. Юныя аматары футбола паказалі прыгожую, напружаную, захапляльную гульню. У гэтых спаборніцтвах кожнаму юнаму футбалісту трэба было праверыць сваю фізічную і тэхнічную падрыхтаванасць, тактычную кемлівасць. Матчы атрымаліся напружанымі і відовішчнымі.
згарнуць

Спартыўна-забаўляльная праграма "Вясновы МIX"

06.04.2024
разгарнуць
06.04.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" вучні сабраліся на спартыўна-забаўляльную праграму "Вясновы МIX", якая запрасіла дзяцей у захапляльны свет вясёлых спаборніцтваў, дзе ў калейдаскопе гульнявой прасторы навучэнцам былі прапанаваны спартыўныя гульні. Дзеці весела і з карысцю правялі час, зарадзіліся здароўем і пазітывам на наступны тыдзень.
згарнуць

Спартыўнае свята «А ну-ка, дзяўчынкі»

09.03.2024
разгарнуць

09.03.2024 ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае свята «А ну-ка, дзяўчынкі». У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел зборная каманда настаўнікаў і навучэнцаў. Спаборніцтвы нікога не пакінулі абыякавым і сталі яскравым прыкладам плённага супрацоўніцтва настаўнікаў і навучэнцаў, накіраванага на фарміраванне здаровага ладу жыцця. За ходам спаборніцтваў назірала кампетэнтнае журы. Яны стаялі перад нялёгкім выбарам - вызначыць наймацнейшага! Усе каманды спаборнічалі на роўных, але перамогу з нязначным адрывам атрымала каманда настаўнікаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі граматы і салодкія прызы.

згарнуць

Гульнявая праграма "Экспрэс здароўя"

02.03.2024
разгарнуць
02.03.2024 ва ўстанове адукацыі стартавала акцыя "Міншчына спартыўная. Вясна". Для навучэнцаў прайшла гульнявая праграма "Экспрэс здароўя". Рабяты з энтузіязмам скакалі на скакалцы, бегалі, кідалі мячы. Спаборніцтвы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый, прадэманстравалі сваё майстэрства ў рухомых гульнях.
згарнуць