Восень

Спартландыя "Мы за здаровую планету"

25.11.2023
разгарнуць
25.11.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" пад дэвізам "Дружна, смела, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця" прайшла спартландыя "Мы за здаровую планету" для навучэнцаў I-IV класаў. Усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе.
згарнуць

Спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!"

11.11.2023
разгарнуць

11.11.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для вучняў ІІІ – ІV класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!". Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя, конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы захапляльных спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе.

згарнуць

Спаборніцтвы па баскетболе

04.11.2023
разгарнуць
04.11.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшлі спаборніцтвы па баскетболе для вучняў VII-X класаў. Паміж камандамі разгортвалася барацьба, якая суправаджалася валявымі намаганнямі ігракоў. У працэсе гульні вучні атрымалі высокую эмацыйную нагрузку і адчулі вялікую радасць і задавальненне. Віншуем пераможцаў спаборніцтваў з добрым вынікам і жадаем далейшых поспехаў у спорце.
згарнуць

Спаборніцтвы па піянерболе

28.10.2023
разгарнуць

28.10.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў прайшлі спаборніцтвы па піянерболе. Сваё майстэрства і выдатную фізічную падрыхтоўку прадэманстравалі каманды навучэнцаў III–VI класаў.  Эмоцыі перапаўнялі ігракоў і балельшчыкаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці, шмат станоўчых эмоцый, выдатны настрой.

згарнуць

Атракцыён спартыўных гульняў «Каб цела і душа былі маладыя»

21.10.2023
разгарнуць

Прытрымліваючыся закону здаровага ладу жыцця, навучэнцы школы ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» сабраліся 21.10.2023 на атракцыён спартыўных гульняў «Каб цела і душа былі маладыя», які запрасіў вучняў у захапляльны свет вясёлых спаборніцтваў, дзе ў калейдаскопе гульнявой прасторы навучэнцам былі прапанаваны спартовыя конкурсы.

згарнуць

Музычны старт-азарт "На старце разам з мамай"

14.10.2023
разгарнуць

14.10.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў музычны старт-азарт "На старце разам з мамай". На старце было горача ад хваляванняў, спартыўнага азарту і апладысментаў балельшчыкаў. Дзве каманды спаборнічалі ў цікавых і захапляльных эстафетах. Асаблівую цікавасць удзельнікаў выклікалі такія эстафеты, як "Холмы" (бег з пераадоленнем гімнастычных абручоў), "Пінгвіны" (скачкі з паветранымі шарамі), "Хакей з паветраным шарам і тэніснай ракеткай", "Збор ураджаю" (перанос валейбольных мячоў у гімнастычныя абручы) і іншыя. Каманды змагаліся за кожнае ачко, ішлі на роўных, таму і вынік сустрэчы - "нічыя", перамагло сяброўства. Усе сем'і былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

згарнуць

Турнір па шашках і шахматах

07.10.2023
разгарнуць
07.10.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартовая. Восень» навучэнцы V - IX класаў прынялі ўдзел у турніры па шашках і шахматах. Змагаючыся са сваімі сапернікамі, навучэнцы паказалі, што гульня ў шашкі і шахматы разнастайная і не такая простая, як можа здацца з першага разу. Гэтае спаборніцтва ў самавалоданні, логіцы, а таксама ва ўменні пралічваць хады суперніка. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі.
згарнуць

Велапрабег "Заўсёды першы – ПІЯНЕР!"

30.09.2023
разгарнуць
У рамках акцыі "Міншчына спартовая. Восень" 30.09.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў велапрабег "Заўсёды першы – ПІЯНЕР!". Навучэнцы зрабілі прыпынак ля брацкай магілы, дзе ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Дзякуючы такому мерапрыемству дзеці не толькі далучаюцца да здаровага ладу жыцця, але і выхоўваюць у сабе грамадзянскасць, патрыятызм, павагу да традыцый сваёй малой радзімы.
згарнуць

Аднадзённы турыстычны злёт «Сцежкай турыста»

23.09.2023
разгарнуць

23.09.2023 ва ўстанове адукацыі да дня Сусветнага турызму прайшоў аднадзённы турыстычны злёт «Сцежкай турыста». Арганізатары турыстычнага злёту прадумалі станцыі такім чынам, каб дзеці праявілі сябе ў розных накірунках - у інтэлектуальным, творчым, і вядома ж, спартыўным камбінаваным маршруце праходжанне "Паласы перашкод". Атрымалася выдатнае мерапрыемства, адчуваўся высокі баявы дух каманд і выдатны настрой! Тут няма пераможаных, тут усе, хто прыйшоў да фінішу - пераможцы!

згарнуць

Атракцыён спартыўных гульняў «Хто вышэй, мацней, хутчэй»

16.09.2023
разгарнуць
Выконваючы закон здаровага ладу жыцця, навучэнцы пачатковых класаў установы адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» сабраліся 16.09.20223 на атракцыён спартыўных гульняў «Хто вышэй, мацней, хутчэй». У спартыўнай барацьбе дзеці дэманстравалі не толькі шпаркасць і спрыт, але і кемлівасць, знаходлівасць, добрыя веды правіл здаровага ладу жыцця.
згарнуць

Лёгкаатлетычная эстафета "У здаровым целе – здаровы дух"

09.09.2023
разгарнуць

09.09.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў V – VIII класаў прайшла лёгкаатлетычная эстафета "У здаровым целе – здаровы дух". Усе ўдзельнікі лёгкаатлетычнай эстафеты праявілі высокае майстэрства і волю да перамогі. Спартыўнае мерапрыемства завяршылася пад бурныя апладысменты балельшчыкаў і ўдзельнікаў. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выходныя!

згарнуць

Спартыўна-забаўляльны калейдаскоп "Восеньскі БУМ"

02.09.2023
разгарнуць

02.09.2023 ва ўстанове адукацыі актыўна і цікава стартавала акцыя "Міншчына спартыўная. Восень". Для навучэнцаў школы прайшоў спартыўна-забаўляльны калейдаскоп "Восеньскі БУМ". Усе атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю хуткасць, праявілі інтэлект, спрыт і зарадзіліся спартыўнай энергіяй на наступны тыдзень.

згарнуць