Летняе аздараўленне 2023 года

Лагер працы і адпачынку "Юнацтва"

17.06.2023
разгарнуць

Рабяты аздараўленчага лагера працы і адпачынку «Юнацтва» наведалі ААТ «Клецкі мехзавод». Для навучэнцаў правялі экскурсію па заводзе і расказалі, як праходзіць увесь тэхнічны працэс ад нарэзкі правадоў да зборкі гатовага вырабу. Дзецям прадэманстравалі работу высокатэхналагічнага абсталявання і зборку жгутавай прадукцыі вопытнымі спецыялістамі.

згарнуць

Урок памяці "Генацыд беларускага народа"

16.06.2023
разгарнуць
Да Года міру і стварэння, у памяць аб тых, хто стаў ахвярай генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто не скарыўся перад фашысцкай навалай, не здрадзіў сваёй Радзіме для падлеткаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" быў арганізаваны ўрок памяці "Генацыд беларускага народа". Гістарычныя звесткі пра знішчэнне яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Клецкага раёна ў гады ВАВ, пра частковае знішчэнне вёсак Колкі, Морач і Узнога, дзейнасць гета ў вёсцы Сіняўка нікога не пакінулі раўнадушнымі. А хіба ёсць, што забываюць?...
згарнуць

Дзень патрыёта

16.06.2023
разгарнуць
15.06.2023 у аздараўленчым лагеры «Юны патрыёт» прайшоў дзень патрыёта. Дзеці прынялі ўдзел у аперацыі "Кветкі на магілы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны". Пад час экскурсіі дзеці яшчэ раз успомнілі імёны аднавяскоўцаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія змагаліся з фашыстамі ў гады вайны. Пазнаёміліся з новымі фактамі генацыду на беларускай зямлі, якія выяўлены ў ходзе правядзення расследавання крымінальнай справы генеральнай пракуратурай. Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі і прыйшлі да высновы, што вельмі важна помніць аб тых злачынствах, якія здзяйснялі нацысты ў адносінах да мірнага насельніцтва. Помніць каб жыць. Затым для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшла гадзіна памяці "Маленькія героі вялікай вайны", якая была прысвечана мужным людзям, якія выконвалі свой абавязак перад Радзімай. Дзеці падчас мерапрыемства рабілі тры прыпынкі: "Волат", "Герояў трэба ведаць у твар", "Ваенныя прафесіі", сістэматызавалі веды аб найважнейшых падзеях гістарычнага мінулага краіны і краю.

 

згарнуць

Акцыя «Помнікам, магілам, абеліскам – наш клопат»

15.06.2023
разгарнуць
Члены лагера працы і адпачынку «Юнацтва» прынялі ўдзел у акцыі «Помнікам, магілам, абеліскам – наш клопат». Дзеці прывялі ў парадак тэрыторыю каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у скверы аг.Заастравечча.
згарнуць

Экскурсія на пажарна-выратавальны пост №13 аг.Заастравечча

14.06.2023
разгарнуць

Для навучэнцаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" была арганізавана экскурсія на пажарна-выратавальны пост №13 у аг.Заастравечча. На экскурсіі дзецям не толькі падрабязна расказалі аб рабоце пажарных, паказалі пажарна-выратавальную тэхніку, а таксама дазволілі надзець экіпіроўку выратавальнікаў. У ходзе экскурсіі навучэнцы разам з інспектарам абмяркоўвалі прычыны ўзнікнення пажараў, самі імкнуліся зрабіць выснову аб тым, як іх пазбегнуць. Паўтарылі тэлефоны экстраных службаў, прагаварылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі памятныя падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.

згарнуць

Забаўляльнае шоу «Хвіліна славы»

13.06.2023
разгарнуць
13.06.2023 у аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" прайшоў Дзень Смеху. Выхавацелямі лагера было арганізавана для хлопчыкаў і дзяўчынак забаўляльнае шоу «Хвіліна славы» з розыгрышамі, жартамі, вясёлымі песнямі і танцамі. Усе жарты, розыгрышы і конкурсы сталі ў гэты дзень для дзяцей поўным сюрпрызам. Затым з рабятамі быў праведзены конкурс пантамімы "Смешкі на памяць". Дзеці былі падзелены на дзве каманды. Сэнс конкурсу складаўся ў тым, каб растлумачыць сваёй камандзе слова, не прамаўляючы ні гуку, з дапамогай мімікі і жэстаў. Удзельнікі паказалі сваё ўменне працаваць у камандзе, разумець адзін аднаго літаральна без слоў. Дзень Смеху ў аздараўленчым лагеры прайшоў весела і шумна.
згарнуць

Спаборніцтвы па баскетболе

13.06.2023
разгарнуць
12.06.2023 у аздараўленчым лагеры працы і адпачынку "Юнацтва" прайшлі спаборніцтвы па баскетболе 3Х3. Спаборніцтвы праходзілі ў вельмі эмацыйнай і пазітыўнай абстаноўцы.  Дзеці паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі і спартыўнага майстэрства. Эмоцыі, якія прысутнічалі на пляцоўцы можна параўнаць, з напалам на спаборніцтвах сусветнага маштабу. Але варта адзначыць, што на спартыўнай пляцоўцы панавала абстаноўка прыязнасці і ўзаемаразумення ⛹‍♀🏀⛹‍♂👍👏💪
згарнуць

Кірмаш прафесій

12.06.2023
разгарнуць
12.06.2023 у аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" прайшоў дзень прафесій. Для рабят была арганізавана гульнявая пазнавальная праграма "Кірмаш прафесій", падчас якой яны знаёміліся з разнастайнасцю свету прафесій, вучыліся працаваць у калектыве. Выхавацелі аздараўленчага лагера пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з прафесіямі, якія з'явяцца і знікнуць праз 10 гадоў. Дзве каманды "Знаўцы" і "Разумнікі" выконвалі розныя заданні: адгадай прафесію па прыладзе працы, складалі прыказкі аб прафесіях, удзельнічалі ў конкурсах "Даведайся прафесію", "Бюро знаходак", "Галаваломка", "Пантаміма". З вялікім задавальненнем дзеці расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў. У завяршэнні пазнавальнай праграмы прайшлі пацешны геаметрычны тэст "Кім быць?". Усім было весела і цікава праходзіць кожны этап заданняў.
згарнуць

Лагер працы і адпачынку

12.06.2023
разгарнуць
10.06.2023 пачаў працу аздараўленчы лагер працы і адпачынку «Юнацтва». Лагер працы і адпачынку садзейнічае рэалізацыі задач па працоўным выхаванні навучэнцаў, дапамагае дзецям вызначыцца з прафесійным выбарам у будучыні, дае магчымасць уносіць свой пасільны ўклад у матэрыяльна фінансавую базу сям'і. Навучэнцы маюць магчымасць пад чулым кіраўніцтвам старэйшых набываць працоўныя навыкі, вучацца зарабляць уласныя фінансавыя сродкі і імі распараджацца.
згарнуць

Пажарная бяспека

09.06.2023
разгарнуць
У аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" прайшлі мерапрыемствы па пажарнай бяспецы. Мэта мерапрыемстваў - замацаванне ведаў дзяцей аб правілах пажарнай бяспекі і правілах паводзін падчас пажару, знаёмства дзяцей з прафесіяй пажарнага і яе асаблівасцямі. У гэты дзень рабяты наведалі пажарна-выратавальны пост №13 Клецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях аг.Заастравечча, дзе падчас гутаркі, пазнаёміліся з вогнетушыцелем, сродкамі пажаратушэння, пажарнай сігналізацыяй, з пажарным шчытом, з вялікай цікавасцю дзеці прымяралі на сябе касцюм.
згарнуць

Гульня-віктарына «У гасцях у казкі»

08.06.2023
разгарнуць

Слухаючы і чытаючы казку, мы трапляем у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло. Так 08.06.2023 у аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" прайшоў дзень кнігалюба, прысвечаны любімым дзіцячым кнігам, часопісам. Выхавацелі аздараўленчага лагера для дзяцей правялі цікавую і пазнавальную гульню-віктарыну «У гасцях у казкі», падчас якой дзеці пастараліся ўспомніць казкі і казачных герояў, пагулялі ў гульні, малявалі любімага казачнага героя і рыхтавалі пра яго апавяданне. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага, з карысцю правялі час і адпачылі разам з казкай.

згарнуць

Віктарына "Край, дзе мы жывём"

06.06.2023
разгарнуць
06.06.2023 у гісторыка-этнаграфічным музеі для дзяцей аздараўленчага лагера "Юны патрыёт", цікава і пазнавальна прайшла віктарына "Край, дзе мы жывём". Мерапрыемства праходзіла ў форме спаборніцтва дзвюх каманд, дзе кожны з рабят змог сябе праявіць у ведах аб родным краі. Прайшоўшы кожную станцыю, дзеці паказалі, наколькі яны патрыёты сваёй краіны. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі каманды напісалі пажаданні для сваёй краіны. Затым вучні ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні "Мая Беларусь". Падчас гульні дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі вершы, прыказкі і прымаўкі, гісторыю развіцця нашай краіны, роднага краю.  Кожны з іх праверыў свае веды, а таксама даведаўся шмат новага пра нашу Радзіму ў наступных галінах: "Cімвалы", "Гісторыя", "Геаграфія", "Сельская гаспадарка", "Прамысловасць", "Культура", "Спорт".
згарнуць

Гутарка-прэзентацыя "Героі беларускага спорту"

05.06.2023
разгарнуць

05.06.2023 у аздараўленчым лагеры "Юны патрыёт" з мэтай папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця, была праведзена гутарка-прэзентацыя "Героі беларускага спорту", падчас якой рабяты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення Алімпійскіх гульняў, яе сімвалы, традыцыі, алімпійскую гісторыю Беларусі. Дзеці набылі не толькі карысныя веды аб гісторыі спартыўнага руху, але і ў чарговы раз падкрэслілі важнасць захавання здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку. 

згарнуць

Конкурсна-забаўляльная праграма "Шчаслівае дзяцінства"

03.06.2023
разгарнуць

Дзяцінства - гэта самы бесклапотны і шчаслівы час. І кожны марыць падоўжыць гэты дзіўны свет дабра і цудаў. У сувязі з гэтым 03.06.2023  выхавальнікі аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" правялі для дзяцей конкурсна-забаўляльную праграму "Шчаслівае дзяцінства". Дзеці ўдзельнічалі ў розных займальных конкурсах, адказвалі на пытанні на ўважлівасць, актыўна спаборнічалі ў розных спартыўных конкурсах і ў завяршэнне праграмы спявалі песні "Ад усмешкі", "Разам весела крочыць". У гэты дзень было шмат усмешак і добрага настрою, дзеці не толькі весела правялі час, але і атрымалі станоўчы зарад энергіі. 

згарнуць

Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт"

02.06.2023
разгарнуць

02.06.2023 у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" з мэтай выхавання патрыятызму і захавання памяці аб стойкасці, мужнасці і гераізме беларускага народа, прайшоў дзень гісторыі і краязнаўства. Дзеці наведалі школьны гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча, дзе дакрануліся да гістарычнага мінулага нашай Радзімы, даведаліся шмат новага і цікавага пра трагічныя падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвігі сваіх землякоў. У ходзе экскурсіі рабяты разглядалі фотаздымкі, успаміналі тых, хто аддаў свае жыццё ў барацьбе з ворагам, гаварылі аб знакамітых імёнах Айчыны. Затым наведалі брацкую магілу і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У мэтах захавання гістарычнай пераемнасці пакаленняў, выхавання беражлівых адносін да гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі, фарміравання духоўна-маральных і грамадзянска-патрыятычных якасцей асобы з вучнямі было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Вялікая Айчынная вайна ў лёсе малой радзімы".

згарнуць

Аздараўленчы лагер "Юны патрыёт"

01.06.2023
разгарнуць
01.06.2023 ва ўстанове адукацыі пачаў сваю дзейнасць летні аздараўленчы лагер для дзяцей з дзённым знаходжаннем "Юны патрыёт" мэтай, якога з'яўляецца арганізацыя адпачынку і аздараўлення навучэнцаў школы ў летні перыяд, стварэнне аптымальных умоў, якія забяспечваюць паўнацэнны адпачынак дзяцей, іх аздараўленне і творчае развіццё . У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё лагернай змены "Лета звонкае прыйшло". Затым з дзецьмі аздараўленчага лагера "Юны патрыёт" была праведзена цікавая гульнявая праграма "Няхай заўсёды будзе мірнае неба над зямлёй, няхай дзяцінства звонкае смяецца!", прысвечаная Дню абароне дзяцей, падчас якой хлопцы весела гулялі ў розныя конкурсы.
згарнуць

Усе фарбы дзяцінства нашым дзецям

01.06.2023
разгарнуць

Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у абласным свяце, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей "Усе фарбы дзяцінства нашым дзецям".

згарнуць