Урок мужнасці «Героямі не нараджаюцца – героямі становяцца»

13.05.2023
13.05.2023 у гісторыка-этнаграфічным музеі аг.Заастравечча ў рамках Тыдня музеяў для навучэнцаў 6 класа быў праведзены ўрок мужнасці «Героямі не нараджаюцца – героямі становяцца». Навучэнцы даведаліся шмат цікавага пра подзвігі юных герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны, затаіўшы дыханне, слухалі факты з жыцця ўдзельнікаў вайны. Разглядалі асабістыя рэчы байцоў, фатаграфіі, баявыя ўзнагароды.