Квэст-гульня «Таямніцы музейных прадметаў»

16.05.2023

16.05.2023 у гісторыка-этнаграфічным музеі аг.Заастравечча ў рамках Тыдня музеяў для навучэнцаў 2 класа была праведзена квэст-гульня «Таямніцы музейных прадметаў». Падчас гульні навучэнцы знаходзілі старажытныя аналагі сучасных прадметаў побыту і расказвалі пра іх выкарыстанне.