Апошні званок

25.05.2023
25 мая 2023 года празвінеў апошні школьны званок для навучэнцаў Заастравечскай сярэдняй школы Клецкага раёна. Выпускнікі прымалі пажаданні ад усіх, хто стаў для іх за гады вучобы такімі роднымі і блізкімі: настаўнікаў, бацькоў, дырэктары школы. З цёплымі словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся госці школьнага свята Стаднік Святлана Юр'еўна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама, Шашко Таццяна Васільеўна, старшыня Заастравечскага пасялковага выканаўчага камітэта. У завяршэнне галоўныя героі мерапрыемства развіталіся з першакласнікамі і разам празванілі ў апошні школьны званок. Удачы, выпускнікі!