Прафілактычная акцыя "Сябруем з Законам"

01.03.2024

У рамках абласной міжведамаснай прафілактычнай акцыі "Сябруем з Законам" у Заастравецкай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў і плакатаў "Правілы бяспечных паводзін". Хтосьці завітаў на сустрэчу з ужо выкананымі разам з бацькамі работамі, а астатнія спрабавалі свае сілы ў сценах бібліятэкі. Работы дзяцей ацэньвала кампетэнтнае журы: настаўнік малявання Нупрэйчык Галіна Іосіфаўна і настаўнікі пачатковых класаў Аўдзей Святлана Валянцінаўна і Гардзей Таццяна Леанідаўна. Кожная з работ была ацэнена на выдатна, але лепшымі, па меркаванні журы, былі вызначаны тры малюнкі. Пераможцы конкурсу атрымалі ад бібліятэкі закладкі для сваіх любімых кніг. У ходзе сустрэчы дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях і адказалі на пытанні прававой віктарыны