Cпартыўнае свята «А ну-ка, дзяўчынкі»

09.03.2024
09.03.2024 ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае свята «А ну-ка, дзяўчынкі». У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел зборная каманда настаўнікаў і навучэнцаў. Спаборніцтвы нікога не пакінулі абыякавым і сталі яскравым прыкладам плённага супрацоўніцтва настаўнікаў і навучэнцаў, накіраванага на фарміраванне здаровага ладу жыцця. За ходам спаборніцтваў назірала кампетэнтнае журы. Яны стаялі перад нялёгкім выбарам - вызначыць наймацнейшага! Усе каманды спаборнічалі на роўных, але перамогу з нязначным адрывам атрымала каманда настаўнікаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтва атрымалі граматы і салодкія прызы.