Абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон"

12.03.2024

12 сакавіка 2024 года адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон". У мерапрыемстве прынялі удзел прадстаўнікі Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. Вучаніца нашай установы адукацыі Горбік Ульяна ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Настольная гульня".