Школа Актыўнага Грамадзяніна

20.03.2024
20.03.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў 8-11 класаў была праведзена дыялогавая пляцоўка "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне", на якой прысутнічала дэпутат Заастравецкага сельскага Савета дэпутатаў Баўкуновіч Святлана Аляксандраўна. Святлана Аляксандраўна расказала аб паўнамоцтвах мясцовых Саветаў дэпутатаў, аб іх удзеле ў дзяржаўных і грамадскіх справах. Падчас мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена інтэрактыўная віктарына, прагледжаны фрагмент відэароліка "Як трапляюць у Маладзёжны парламент".