Тыдзень фінансавай граматнасці

20.03.2024
20.03.2024 для навучэнцаў VI - VII класаў прайшла пазнавальная гадзіна "Грошы ў тваім жыцці", падчас якой у навучэнцаў фарміравалася ўяўленне аб фінансах простай і зразумелай мовай. Дзеці атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся па станцыях "Банк", "Фінансавы эрудыт", "Супермаркет", "Сямейны бюджэт або Даходы і выдаткі". Кожны этап патрабаваў ад дзяцей сабранасці, прадпрымальнасці, умення рашаць задачы, чытаць графікі, адгадваць загадкі.