Акцыя "Дзень з прадпрыемствам"

07.03.2024

Для вучняў VIIIIXX класаў Заастравецкай школы была арганізавана экскурсія на прадпрыемства меліярацыйных сістэм (Клецкае ПМС). Цікава і даступна галоўны інжынер расказаў пра гісторыю ўзнікнення прадпрыемства і яго рэарганізацыю. Адзначыў, што дзякуючы добрай матэрыяльнай базе прадпрыемства, работнікі круглы год забяспечаны працай і маюць дастойную заработную плату. Вучням было цікава пазнаёміцца з тэхнікай, якую задзейнічае прадпрыемства пры асушэнні балот, будаўніцтве жылых дамоў і дарог. Аляксандр Васільевіч пазнаёміў вучняў з установамі адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў для меліярацыйных работ і запрасіў выпускнікоў пасля атрымання належнай адукацыі прыйсці на працу.