Акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў

22.03.2024

Навучэнцы і педагогі установы адукацыі далучыліся да акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. Узброіўшыся неабходным інвентаром, педагогі і дзеці з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную і найбліжэйшую тэрыторыю: зграбалі леташнюю лістоту і траву, падмяталі дарожкі, прыбіралі клумбы і кветнікі.