Рэспубліканскі конкурс "У кожнага часу свае героі"

11.04.2024
У сакавіку-красавіку 2024 года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу "У кожнага часу свае героі", прысвечанага 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны са студзеня па люты бягучага года ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў "Афганістан у лёсах нашых землякоў" з мэтай садзейнічання выхавання ў навучэнцаў любові да сваёй Радзімы, свайго народа, павагі і глыбокай удзячнасці да гераізму і мужнасці папярэдніх пакаленняў.
 
Дыпломамі ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Ілюкевіч Ілля, навучэнец Заастравецкай сярэдняй школы Клецкага раёна, кіраўнікі: Курловіч Марыя
Вячаславаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Дрозд Ірына Канстанцінаўна, музычны кіраўнік. Віншуем пераможцаў конкурсу!