Адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас

12.04.2024
З кожным годам першы палёт чалавека ў космас усё далей ад нас. Але важна памятаць, якая велізарная работа была праведзена, каб гэта адбылося. 12 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі Клецкага раёна з мэтай фарміравання ў вучняў цікавасці да дасягненняў нашай краіны ў галіне касмічных даследаванняў, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні нашай краіны, павагі да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу, быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Міжнароднаму дню палёту чалавека ў космас.