ХІІІ педагагічны марафон

12.04.2024
12 красавіка 2024 года ва ўстанове адукацыі ў рамках ХІІІ педагагічнага марафону прайшоў дзень кіраўніка. Педагогі і навучэнцы ўстановы адукацыі правялі прэзентацыю "155 гадоў пад знакам якасці", у якой адзначылі важныя моманты ў жыцці школы. Педагогі прадэманстравалі свой прафесійны вопыт на метадычным калейдаскопе "Грамадзянскія і патрыятычныя арыенціры сучаснага ўрока". Кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна наведалі пасяджэнне школьнага навуковага таварыства навучэнцаў "Стратэгія поспеху юнага даследчыка", прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы "Вялікі статус мудрасці - Настаўнік!", здзейснілі адукацыйны круіз "Эфектыўны ўрок ад А да Я".