Гадзіна зносін "Рэха Чарнобыля"

22.04.2024
22.04.2024 у Заастравецкай сярэдняй школе стартавала дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі "Чарнобыль. Захоўваючы памяць...". Першымі прынялі ўдзел у дэкадзе навучэнцы 4 класа. З вучнямі была праведзена гадзіна зносін "Рэха Чарнобыля". Класны кіраўнік Гардзей Т.Л. у даступнай форме расказала аб тым, што адбылося на Чарнобыльскай АЭС, па фотаздымках пазнаёміла з горадам Прыпяць да і пасля трагедыі. Рабяты  даведаліся пра герояў-пажарных, ваенных, якія сталі першымі ліквідатарамі аварыі і прынялі самы страшны ўдар на сябе. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы разам з настаўнікам ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы хвілінай маўчання.