Конкурс малюнкаў на асфальце "Я малюю дабро"

18.09.2020
У народзе гавораць, што прыгожы чалавек – гэта добры чалавек. А добрым быць няпроста. Няпроста перамагчы перш за ўсё свае недахопы. Міласэрнасць і цікаўнасць дапамаглі вучням 1-2 класаў дабіцца поспехаў у конкурсе малюнкаў на асфальце "Я малюю дабро", які прайшоў 18 верасня 2020 года ў рамках дабрачыннага фестываля-марафона "Крылы Анёла". Хлопчыкі і дзяўчынкі зразумелі, што для ажыццяўлення добрых спраў патрэбны не матэрыяльныя сродкі, а ўласнае жаданне і імкненне аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Трэба вучыцца праяўляць міласэрнасць у паўсядзённым жыцці, асабліва ў адносінах да хворых, адзінокіх, у адносінах да тых, хто некалі спатыкнуўся у жыцці, дапусціў памылку, каму неабходны наш давер, неабходны для таго, каб адчуць сябе паўнацэнным чалавекам.