Мэта і задачы

Мэта: развіццё адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі навучэнцаў, якая садзейнічае грамадзянскаму, патрыятычнаму, інтэлектуальнаму развіццю сацыяльна паспяховай, ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы, запатрабаванай у сучасным грамадстве, праз цеснае супрацоўніцтва школы, сям’і, соцыума.

 
Задачы:

забяспечыць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання;

арганізаваць эфектыўную дзейнасць педагагічнага калектыву, накіраваную на ўсвядомлены выбар навучэнцамі прафесій педагагічнай накіраванасці;

павышаць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў;

забяспечыць спецыяльныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з іх пазнавальнымі магчымасцямі і ўзроўнем развіцця;

забяспечыць адзінства і ўзгодненасць дзеянняў сям’і і школы ў выхаванні навучэнцаў, у фарміраванні ў іх грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, прававой культуры, бяспечных і адказных паводзін;

працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.