Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
19.12.2024 ва ўстанове адукацыі навучэнцы 8 – 11 класаў прынялі ўдзел у абмеркаванні тэмы "Маладосць – час выбару. Прафесійнае самавызначэнне" у рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» разам з Ілюкевіч К.У., намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай рабоце ААТ «Заастравечча». Размова была накіравана на фарміраванне асноў выбару прафесій, развіццё ў вучняў прафесійных інтарэсаў, схільнасцей і якасцей, важных для прафесійнага самавызначэння, знаёмства са спецыфікай прафесійнага навучання, спосабамі прафесійнай падрыхтоўкі ў вучэбных установах рознага тыпу, інфармаванне вучняў аб падрыхтоўчых курсах, прыёме ў навучальныя ўстановы, днях адчыненых дзвярэй.
згарнуць26.09.2024 ва ўстанове адукацыі прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» для навучэнцаў 8-11 класаў па тэме: «Маладосць - час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз» з удзелам члена маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Кораня Р.Ю. Навучэнцы актуалізавалі свае веды аб дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання, Маладзёжнага парламента, Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
згарнуць20.03.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў 8-11 класаў была праведзена дыялогавая пляцоўка "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне", на якой прысутнічала дэпутат Заастравецкага сельскага Савета дэпутатаў Баўкуновіч Святлана Аляксандраўна. Святлана Аляксандраўна расказала аб паўнамоцтвах мясцовых Саветаў дэпутатаў, аб іх удзеле ў дзяржаўных і грамадскіх справах. Падчас мерапрыемства з навучэнцамі была праведзена інтэрактыўная віктарына, прагледжаны фрагмент відэароліка "Як трапляюць у Маладзёжны парламент".
згарнуць22.02.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" адбылася сустрэча з начальнікам групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Клецкага раёна, капітанам Касачом Яўгенам Віктаравічам "Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны". Навучэнцы актуалізавалі веды аб Узброеных Сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь.
згарнуць25.01.2024 для навучэнцаў 8 – 11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" быў праведзены занятак на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі" з удзелам ветэрана педагагічнай працы Палоннікавай М.І. У поле зроку навучэнцаў трапілі такія паняцці, як важнасць адукацыі і навукі ў сучасным свеце, якасць адукацыі, актыўная грамадзянская пазіцыя ў адносінах да прафесійнага росту, дзяржаўная падтрымка адораных навучэнцаў, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, упартасць у дасягненні мэты. У фармаце адкрытага мікрафона запрошаныя госці падзяліліся думкамі аб сакрэтах прафесійнага майстэрства, навыках і якасцях, неабходных для паспяховай работы ў сферы навукі.
згарнуцьУ рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ» 21.12.2023 ва ўстанове адукацыі абмеркавалі тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага (пра дзеячаў культуры і мастацтва)». У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел Іванейчык А.У., народны майстар Беларусі, Аква А.А., дырэктар Заастравечскага сельскага дома культуры. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны навучэнцы актуалізавалі веды аб культуры і мастацтве Рэспублікі Беларусь. Народны майстар адраджае традыцыі і перадае сакрэты майстэрства маладому пакаленню на малой радзіме, акрамя таго, шмат гадоў стварае прыгожыя вырабы з дрэва, якія займаюць прызавыя месцы не толькі на мясцовых конкурсах і фестывалях, але і далёка за межамі рэгіёну. Урачыстым момантам стала ўручэнне маладзёжных білетаў і значкоў БРСМ навучэнцам школы.
згарнуць23.11.2023 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 8 – 11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" адбыўся дыялог па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй". У абмеркаванні дадзенай тэмы прыняла ўдзел Аўдзей Г.М., галоўны бухгалтар ААТ «Заастравечча». З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся" навучэнцы актуалізавалі веды аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з працаўнікамі прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі.
згарнуць26.10.2023 ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" навучэнцы VIII - XI класа прынялі ўдзел у размове аб ролі бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання. У якасці запрошаных гасцей у дыялогавай пляцоўцы прыняла ўдзел Дрозд Рыма Уладзіміраўна, мнагадзетная маці, якая ўдастоена Ордэна Маці. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся" навучэнцы змаглі актуалізаваць свае веды аб ролі сям'і ў жыцці чалавека, грамадства і дзяржавы. Вынікам сустрэчы стала сумеснае фота навучэнцаў з госцяй. Мы ганарымся нашымі землякамі.
згарнуць