Восень

Спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!"

30.11.2024
разгарнуць

30.11.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для вучняў ІІІ – ІV класаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Мы вясёлыя, актыўныя, спартыўныя!". Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя, конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, скакалкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы захапляльных спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе.

згарнуць

Спаборніцтвы “Моцны. Лоўкія. Смелы”

09.11.2024
разгарнуць

09.11.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Моцны. Лоўкія. Смелы”. Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя эстафеты. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

згарнуць

Спаборніцтвы па баскетболе

02.11.2024
разгарнуць
02.11.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшлі спаборніцтвы па баскетболе для навучэнцаў VII - XI класаў. Паміж камандамі разгортвалася барацьба, якая суправаджалася валявымі намаганнямі. У працэсе гульні дзеці атрымалі высокую эмацыйную нагрузку і адчулі вялікую радасць і задавальненне. Віншуем пераможцаў спаборніцтваў з добрым вынікам і жадаем далейшых поспехаў у спорце.
згарнуць

Спаборніцтвы па піянерболе

26.10.2024
разгарнуць

26.10.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» для навучэнцаў прайшлі спаборніцтвы па піянерболе. Сваё майстэрства і выдатную фізічную падрыхтоўку прадэманстравалі каманды навучэнцаў III–VIІ класаў.  Эмоцыі перапаўнялі ігракоў і балельшчыкаў. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці, шмат станоўчых эмоцый, выдатны настрой.

згарнуць

Музычны старт-азарт "На старце разам з мамай"

12.10.2024
разгарнуць

12.10.2024 у спартыўнай зале ўстановы адукацыі прайшоў музычны старт-азарт "На старце разам з мамай", прысвечаны Дню Маці.
Дзве каманды спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, сіле, знаходлівасці. Эстафета, розныя заданні з мячамі розных памераў і многія іншыя конкурсы не давалі сумаваць ні ўдзельнікам, ні балельшчыкам. А паглядзець спартландыю сабралася нямала дзяцей і дарослых. Яны актыўна падтрымлівалі тых, хто спаборнічае. І на пляцоўцы было шумна і весяла.

згарнуць

Турнір па шашках і шахматах

05.10.2024
разгарнуць
05.10.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы V - IX класаў прынялі ўдзел у турніры па шашках і шахматах. Змагаючыся са сваімі сапернікамі, навучэнцы паказалі, што гульня ў шашкі і шахматы разнастайная і не такая простая, як можа здацца з першага разу. Гэтае спаборніцтва ў самавалоданні, логіцы, а таксама ва ўменні пралічваць хады суперніка. Пераадольваючы хваляванне, кожны ўдзельнік імкнуўся да перамогі.
згарнуць

Велапрабег "Заўсёды першы – ПІЯНЕР!"

28.09.2024
разгарнуць
У рамках акцыі "Міншчына спартовая. Восень" 28.09.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў велапрабег "Заўсёды першы – ПІЯНЕР!". Навучэнцы зрабілі прыпынак ля брацкай магілы, дзе ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання. Дзякуючы такому мерапрыемству дзеці не толькі далучаюцца да здаровага ладу жыцця, але і выхоўваюць у сабе грамадзянскасць, патрыятызм, павагу да традыцый сваёй малой радзімы.
згарнуць

Турыстычны злёт «Сцежкай турыста»

21.09.2024
разгарнуць

21.09.2024 напярэдадні Сусветнага дня турызму ва ўстанове адукацыі прайшоў аднадзённы турыстычны злёт «Сцежкай турыста». Арганізатары турыстычнага злёту прадумалі станцыі такім чынам, каб дзеці маглі праявіць сябе ў розных напрамках: інтэлектуальным, творчым, спартыўным. Атрымалася цудоўнае мерапрыемства! На пляцоўцы адчуваўся высокі баявы дух каманд і панаваў выдатны настрой!

згарнуць

Атракцыён спартыўных гульняў "Вышэй, мацней, хутчэй"

14.09.2024
разгарнуць
Прытрымліваючыся закона аб здаровым ладзе жыцця, навучэнцы пачатковых класаў установы адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" сабраліся 14.09.2024 на атракцыён спартыўных гульняў "Вышэй, мацней, хутчэй". У спаборніцтвах дзеці прадэманстравалі не толькі шпаркасць і спрыт, але і кемлівасць, знаходлівасць, добрае веданне правілаў здаровага ладу жыцця.
згарнуць

Лёгкаатлетычная эстафета "У здаровым целе – здаровы дух"

07.09.2024
разгарнуць
07.09.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" для навучэнцаў V – VIII класаў прайшла лёгкаатлетычная эстафета "У здаровым целе – здаровы дух". Усе ўдзельнікі лёгкаатлетычнай эстафеты праявілі высокае майстэрства і волю да перамогі. Спартыўнае мерапрыемства завяршылася пад бурныя апладысменты балельшчыкаў і ўдзельнікаў. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выходныя!
згарнуць