Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна”
Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна сумесна з Заастравецкім сельскім выканаўчым камітэтам заклалі алею Бацькоўскай любові на цэнтральнай вуліцы аг.Заастравечча.
згарнуць20.10.2022 у Заастравецкай сярэдняй школе Клецкага раёна ў рамках тыдня бацькоўскай любові прайшла дыялогавая пляцоўка "Бацькоўскае шчасце. У чым яно?". У дыялогу прынялі ўдзел Чэкун С.У., старшыня Клецкага раённага Савета дэпутатаў, Жданко А.В., намеснік дырэктара Клецкага ТЦСАН, Яфімчык В.І., старшыня раённай ветэранскай арганізацыі, Гаўрылюк А.М., кіраўнік справамі Заастравецкага сельвыканкама, пратаіерэй Я.Вячорка, вучні 11 класа, бацькі, настаўнікі. Удзельнікі абмеркавалі ролю бацькі ў выхаванні дзяцей, падзяліліся вопытам, як выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а таксама ключыкамі свайго сямейнага шчасця.
згарнуць01.10.2022 года ва ўстанове адукацыі адбыўся святочны канцэрт "Учителя! Учителя! На ваших душах держится земля", прысвечаны Дню настаўніка. Ад дырэктара школы Бялаша А.А. прагучалі цёплыя словы віншавання ў адрас педагогаў, пажаданне творчага натхнення, міру і цярпення. Лепшыя настаўнікі школы былі ўзнагароджаны падзякамі за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, асабісты ўклад у развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў. Ад старшыні прафсаюзнага камітэта школы Васілеўскай І.М. прагучалі віншаванні ў адрас ветэранаў педагагічнай працы. Святочную атмасферу стваралі творчыя нумары навучэнцаў школы. Святочнае мерапрыемства нікога з гледачоў не пакінула абыякавым. Ва ўсіх засталіся толькі самыя светлыя і станоўчыя ўражанні.
згарнуць22.09.2022 ва ўстанове адукацыі ў рамках Адзінага дня бяспекі праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый ва ўстанове адукацыі. Прынялі ўдзел работнікі і навучэнцы I-XI класаў.
згарнуць17.01.2022 ва ўстанове адукацыі прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні запланаваных змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Адкрыў мерапрыемства дырэктар школы Бялаш А.А., які гаварыў аб прыняцці на рэферэндуме абноўленай Канстытуцыі, падкрэсліў, што гэта галоўны закон, паводле якога мы будзем ствараць у імя нашай цудоўнай радзімы. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Васілеўская І.М. расказала прысутным аб прапанаваных змяненнях у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
згарнуць