Шосты школьны дзень

Дзень прафарыентацыі

21.12.2024
разгарнуць
21.12.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прафарыентацыі. Навучэнцы 1 – 4 класаў акунуліся ў экспедыцыю "У свеце прафесій". Дзеці не толькі даведаліся аб рабоце людзей розных прафесій, але і, пагуляўшы ў ролевыя гульні, змаглі паспрабаваць сябе ў такіх прафесіях, як цырульнік, прадавец і іншыя. Вучні 5 – 6 класаў прынялі ўдзел у чэленджы "Прафесіі маёй сям’і", вучні 7 – 8 класаў – трэнінгу "У прафесію першыя крокі". Дзеці разгадвалі крыжаванкі, успаміналі прымаўкі аб прафесіях і рабоце. Для навучэнцаў 9 – 11 класаў – дошка аб’яваў "Перспектыўныя прафесіі на рынку працы", якая была накіравана на актывізацыю працэсу прафесійнага самавызначэння школьнікаў.
згарнуць

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

14.12.2024
разгарнуць
14.12.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Навучэнцы I - IV класаў прынялі ўдзел у забаўляльнай шоу-праграме "Крок да здароўя", для навучэнцаў V - VII класаў было праведзена бліц-інтэрв'ю "Лад жыцця - здароўе". Дзеці пашырылі і абагульнілі свае веды аб здароўі і здаровым ладзе жыцця, абмеркавалі розныя варыянты стаўлення да свайго здароўя і магчымыя спосабы яго захавання. Для вучняў VIII-XI класаў праведзены спаборніцтвы па баскетболе. Паміж камандамі адбылася барацьба, якая суправаджалася валявымі намаганнямі гульцоў. У ходзе гульні дзеці атрымлівалі высокую эмацыйную нагрузку і адчувалі вялікую радасць і задавальненне.
згарнуць

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

07.12.2024
разгарнуць
07.12.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Навучэнцы I – IV класаў здзейснілі экскурсію ў гісторыка-этнаграфічны музей "Беларусь: зрабі крОК у родны кутОК". Навучэнцы V–VI класаў наведаўшы праваслаўны храм Свяшчэннамучаніка Дзіянісія Арэапагіта "Дакрануцца да святыні і ўбачыць цуд", даведаліся, як уладкованы храм, як неабходна паводзіць сябе ў ім, што дае чалавеку вера ў Бога, а таксама пра свята Уводзіны ў храм Прасвятой Багародзіцы. Навучэнцы VII - VIII класаў прынялі ўдзел у бліц-апытанні "Манументы мужнасці і славы", наведалі музейную экспазіцыю, прысвечаную генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для вучняў ІХ - ХІ класаў рпрайшла гутарка-дыялог "Вулічны гвалт".
згарнуць

Дзень прафілактыкі

02.11.2024
разгарнуць
30.11.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прафілактыкі. Для вучняў 1 - 4 класаў быў арганізаваны вусны часопіс "У лабірынце шкодных звычак", для вучняў 5-6 класаў - рэпартаж-прагляд "Моладзь супраць наркотыкаў, для вучняў 7-8 класаў - калейдаскоп рэкамендацый "Мы супраць наркотыкаў!", для вучняў 9-11 класаў - заняткі з элементамі трэнінгу "Курэнне – добраахвотнае рабства". Дзень прафілактыкі садзейнічаў асвеце навучэнцаў па праблеме падлеткавай злачыннасці; павышэнні кампетэнтнасці ў пытаннях прававой культуры, фарміраванні адказнасці і ўсвядомленасці непаўналетніх пры здзяйсненні жыццёвага выбару.
згарнуць

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

23.11.2024
разгарнуць

23.11.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках шостага школьнага дня прайшоў чэлендж "Сямейныя стравы нацыянальнай кухні". Кожны клас прадставіў стравы, якія пацвердзілі, што нацыянальная кухня вельмі разнастайная. Таксама навучэнцы змаглі пераканацца, што прадукты, з якіх гатаваліся стравы, пераважна беларускія. У якасці візітнай карткі беларускай кухні амаль усе навучэнцы прадставілі дранікі, клёцкі, бабку. І гэта ўсё зроблена, як яны назвалі, дзякуючы галоўнаму інгрэдыенту – беларускай бульбе. З цікавасцю навучэнцы слухалі інфармацыю аб гісторыі беларускай кухні. Рэцэптам прыгатавання некаторых страў падзяліліся бацькі. Яны таксама раскрылі сакрэты традыцыйных сямейных страў. А ў завяршэнне мерапрыемства ўсім прысутным было прапанавана прадэгуставаць стравы.

згарнуць

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

09.11.2024
разгарнуць
09.11.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця, мэтай якога стала фарміраванне станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця. Для навучэнцаў 1-4 класаў прайшоў часопіс-прэзентацыя "Шкодныя звычкі: ворагі ці сябры?", для навучэнцаў 5-7 класаў - занятак з элементамі трэнінгу "Падлетак у Інтэрнэце: прафілактыка гаджэт-залежнасці", для навучэнцаў 8-11 класаў - адкрытая трыбуна "Закон і падлетак". Мерапрыемствы былі накіраваныя на фармаванне матывацыі да здаровага ладу жыцця, свядомай адмове ад шкодных звычак і залежнасцяў.
згарнуць

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

02.11.2024
разгарнуць
02.11.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Для вучняў 1-4 класаў прайшоў квэст "Падарожжа па Беларусі", для вучняў 5-6 класаў - гістарычная гадзіна "Стаялі, як салдаты, гарады-героі", для 7-8 класаў - квэст-гульня "Беларуская скарбонка". Вучні пазнаеміліся з гарадамі-героямі, даведаліся колькі ўсяго такіх гарадоў і чаму яны атрымалі такое ганаровае званне, пагаварылі пра подзвіг, мужнасць, гераізм і патрыятызм у гады ВАВ.
згарнуць

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

26.10.2024
разгарнуць
26.10.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень узаемадзеяння з сям'ёй. Для законных прадстаўнікоў непаўналетніх прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта. Бацькі змаглі сфарміраваць і развіць псіхолага-педагагічныя кампетэнцыі ў галіне сямейнага выхавання, сфарміраваць веды аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, гарманічныя сямейныя адносіны, навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі.
згарнуць

Дзень прафарыентацыі

19.10.2024
разгарнуць
19.10.2024 у рамках Тыдня бацькоўскай любові ва ўстанове адукацыі адбылася сустрэча за круглым сталом "Бацька як галава сям’і" з пратаіерэем Я.Вячоркам, які расказаў вучням аб узаемаадносінах бацькоў і дзяцей, аб тым, што яны павінны грунтавацца на ўзаемаразуменні, узаемапавазе, суперажыванні. Яўгеній Аляксеевіч засяродзіў увагу на значнасці і ролі бацькі ў выхаванні дзяцей, расказаў якімі якасцямі павінен валодаць бацька, каб сям’я была здаровай.
згарнуць

Дзень Маці

12.10.2024
разгарнуць

12.10.2024 у спартыўнай зале ўстановы адукацыі прайшоў музычны старт-азарт "На старце разам з мамай", прысвечаны Дню Маці.
Дзве каманды спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, сіле, знаходлівасці. Эстафета, розныя заданні з мячамі розных памераў і многія іншыя конкурсы не давалі сумаваць ні ўдзельнікам, ні балельшчыкам. А паглядзець спартландыю сабралася нямала дзяцей і дарослых. Яны актыўна падтрымлівалі тых, хто спаборнічае. І на пляцоўцы было шумна і весяла.

згарнуць

Дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання

05.10.2024
разгарнуць
05.10.2024 ва ўстанове адукацыі прайшла канцэртная праграма "Быць настаўнікам - гэта мастацтва", прысвечаная Дню настаўніка. Святочны канцэрт атрымаўся па-сапраўднаму цёплым. Ён быў напоўнены яркімі музычнымі нумарамі, якія дарылі сваім педагогам навучэнцы школы. Гэтае мерапрыемства яшчэ раз нагадала ўсім прысутным, што гэтая прафесія - цяжкая праца, ад якой залежыць не толькі наша далейшае жыццё, але і развіццё грамадства ў цэлым. Настаўнік выхоўвае ў дзецях працавітасць і адказнасць за свае ўчынкі, любоў да сваёй краіны і пачуццё ўласнай годнасці.
згарнуць

Дзень экалогіі

28.09.2024
разгарнуць
28.09.2024 ва ўстанове адукацыі як заўсёды цікава і актыўна прайшоў суботні школьны дзень. Навучэнцы I-XI класаў прынялі ўдзел у восеньскім серпанціне "Восень-чараўніца ў госці да нас прыйшла". Сапраўдным упрыгожаннем свята стала выстава вырабаў і кветкавых кампазіцый. Удзельнікі свята праявілі сябе як сапраўдныя артысты. Весялосць, смех і гучныя апладысменты сведчылі аб тым, што Свята атрымалася!
згарнуць

Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

21.09.2024
разгарнуць
21.09.2024 напярэдадні Сусветнага дня турызму ва ўстанове адукацыі прайшоў аднадзённы турыстычны злёт «Сцежкай турыста». Арганізатары турыстычнага злёту прадумалі станцыі такім чынам, каб дзеці маглі праявіць сябе ў розных напрамках: інтэлектуальным, творчым, спартыўным. Атрымалася цудоўнае мерапрыемства! На пляцоўцы адчуваўся высокі баявы дух каманд і панаваў выдатны настрой!
згарнуць

Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі

14.09.2024
разгарнуць
14.09.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі. Для вучняў І – ІІ класаў прайшла экскурсія на паштовае аддзяленне "Белпошта" Прафесія паштальён”, для вучняў ІІІ – IV класаў – гульня-турнір "Знаўцы прафесій", накіраваная на знаёмства са светам прафесій і іх значэннем у жыцці чалавека. Для навучэнцаў V–VI класаў адбыўся аўкцыён ідэй "Свет прафесій і тваё месца ў ім", для вучняў VІІ – VІІІ  класаў – інтэрактыўны занятак "Выбар прафесіі – выбар лёсу", для вучняў ІХ – ХІ класаў – прафарыентацыйная гульня "ПРАФАРСАЙТ", дзе дзеці даведаліся аб перспектывах працаўладкавання, аб прафесіях, запатрабаваных у бліжэйшыя гады, замацавалі ўяўленні аб прафесіях, развівалі навыкі сацыяльных зносін, разыгрывалі ролевы дыялог, разважалі аб выбары той ці іншай прафесіі.
згарнуць

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

07.09.2024
разгарнуць
07.09.2024 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Для вучняў I – IV класаў прайшла гадзіна здароўя "Шкодныя звычкі і іх прафілактыка". Вучні V – VIII класаў сталі актыўнымі ўдзельнікамі лёгкаатлетычнай эстафеты "У здаровым целе – здаровы дух", вучні ІХ – Х класаў прынялі ўдзел у дыскусіі "Станоўчыя і адмоўныя стораны курэння".
згарнуць