Аздараўленчы лагер працы і адпачынку "Юнацтва"

Аздараўленчы лагер працы і адпачынку "Юнацтва"

16.06.2024
разгарнуць
Завяршыў сваю работу аздараўленчы лагер працы і адпачынку "Юнацтва" з кругласутачным знаходжаннем. Дзейнасць ЛТО была накіравана на набыццё дзецьмі практычных працоўных навыкаў, уцягванне ў грамадска-карысную дзейнасць, фарміраванне ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння, усведамленне дзецьмі прафесійнага выбару, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці. Праца і адпачынак даставіла шмат яркіх, незабыўных эмоцый і ўражанняў.
згарнуць

Бібліятэчны навігатар "Мая прафесія - мая будучыня"

15.06.2024
разгарнуць
У свеце існуе шмат розных прафесій, таму перад падлеткамі заўсёды паўстае складаны выбар: якую прафесію выбраць, каб ў будучым стаць запатрабаваным спецыялістам? Па гэтай прычыне Заастравецкая бібліятэка запрасіла падлеткаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" на бібліятэчны навігатар "Мая прафесія - мая будучыня". Сустрэча спрыяла стварэнню пазітыўнай матывацыі ў падрастаючага пакалення да асэнсавання выбару будучай прафесіі праз актыўную творчую і пазнаваўчую гульню і стварыла ўмовы для абагачэння ўяўленняў пра розныя віды прафесійнай дзейнасці.
згарнуць

Клецкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

14.06.2024
разгарнуць

14.06.2024 супрацоўнікі Клецкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь расказалі дзецям аздараўленчага лагера працы і адпачынку «Юнацтва»  аб асаблівасцях падрыхтоўкі службовых сабак, задачах кіналагічнай службы. Прадэманстравалі, як сабакі з лёгкасцю выконваюць прыёмы агульнага курса дрэсіроўкі. На ўсе пытанні, што цікавяць рабят, супрацоўнікі далі кампетэнтныя адказы.

згарнуць

Музейная сустрэча "Да родных вытокаў"

13.06.2024
разгарнуць
З кожным днём мы на крок аддаляемся ад нашага мінулага, далёкага і, на жаль, ад нашых спрадвечных традыцый. А тым часам традыцыя - гэта апора для нас сённяшніх, гэта нашы нацыянальныя карані, ведаць якія - значыць усвядоміць сваё месца ў асяроддзі людзей, пазнаць сябе, даць веру дзецям, быць апорай для тых, хто слабейшы. Той, хто валодае гэтымі ведамі, больш моцны ў сваёй сям'і, сваёй справе, сваім краі, сваёй Радзіме. Музейная сустрэча "Да родных вытокаў" у этнаграфічным кутку Заастравецкай бібліятэкі "Гісторыя вёскі ў рэчах".
згарнуць

ТРУД - КРУТ!

12.06.2024
разгарнуць
Лагер працы і адпачынку - адна з самых актуальных формаў арганізацыі летняга адпачынку падлеткаў, з прычыны таго што хлопцам прадстаўлена магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці сапраўднага работніка і атрымаць свае першыя заробленыя грошы. 
згарнуць

Лагер працы і адпачынку "Юнацтва"

11.06.2024
разгарнуць

Вопыт дзейнасці аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва" паказвае, што гэта адна з лепшых форм занятасці падлеткаў у летні час. Гэта, галоўным чынам, прыцягненне падлеткаў да разнастайнай дзейнасці ў залежнасці ад іх узроставых і асобасных магчымасцей: працоўная, творчая, аздараўленчая, спартыўная дзейнасці, зносіны з аднагодкамі.

згарнуць

Экскурсія на пажарна-выратавальны пост аг.Заастравечча

10.06.2024
разгарнуць

Для навучэнцаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва"  была арганізавана экскурсія на пажарна-выратавальны пост у аг.Заастравечча. На экскурсіі дзецям не толькі падрабязна расказалі аб рабоце пажарных, паказалі пажарна-выратавальную тэхніку, а таксама дазволілі надзець экіпіроўку ратавальнікаў. У ходзе экскурсіі навучэнцы разам з інспектарам абмяркоўвалі прычыны ўзнікнення пажараў, самі імкнуліся зрабіць выснову аб тым, як іх пазбегнуць. Паўтарылі тэлефоны экстраных службаў, прагаварылі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі памятныя падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.

згарнуць

Інтэлектуальны марафон "Мова. Культура. Маральнасць"

09.06.2024
разгарнуць
Інтэлектуальны марафон "Мова. Культура. Маральнасць", на які Заастравецкая бібліятэка запрасіла падлеткаў аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва", спрыяў выхаванню ў іх любові да роднай зямлі, цікавасці да моўнага багацця свайго народа, багатай культуры і гістарычнай спадчыны беларусаў. Конкурсы "Словы - змейкі", "Канструяванне слоў"," Вам слова, юныя паэты", "Аматары беларускага фальклору", "Знаходлівасць і розум" і "Папацей, грамацей" патрабавалі ад удзельнікаў сустрэчы прагі да пошуку трапнага адказу, кемлівасці, знаходлівасці і артыстызму.
згарнуць

Лагер працы і адпачынку "Юнацтва"

08.06.2024
разгарнуць
08.06.2024 ва ўстанове адукацыі пачаў сваю работу аздараўленчы лагер працы і адпачынку «Юнацтва». У лагеры падлеткі будуць разумна спалучаць адпачынак і працу, умацаванне здароўя з працоўным выхаваннем, што садзейнічае развіццю іх грамадскай актыўнасці і падрыхтоўцы да выбару прафесіі.
згарнуць

Рэжым работы аздараўленчага лагера працы і адпачынку "Юнацтва"

разгарнуць