21.12.2024 ва ўстанове адукацыі у рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" для навучэнцаў I - IV класаў прайшла спартландыя "Насустрач здароў". Падчас спартландыі дзеці з захапленнем гулялі ў хакей, бегалі, скакалі. Конкурсы былі разлічаны на розныя віды рухальнай актыўнасці. Усе праявілі стойкасць, цягавітасць, уменне працаваць у камандзе, з упартасцю рваліся наперад, да перамогі.
07.12.2024 ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" прайшоў спартыўны квэст "Спорт - шлях да здароўя". Удзельнікі павінны былі паказаць, як яны могуць выконваць розныя заданні не толькі індывідуальна, але і ў камандзе. У час спаборніцтваў панаваў дух саперніцтва і барацьбы.