Кніжная выстава "Свет праваслаўнай кнігі"

03.10.2020
З 28 верасня па 3 кастрычніка 2020 года ў рамках дабрачыннага фестываля-марафона "Крылы Анёла" ў бібліятэцы працавала кніжная выстава "Свет праваслаўнай кнігі". Бібліятэкар прадставіла цікавую інфармацыю пра стварэнне першай кнігі на Русі, чаму паўстала неабходнасць у кнігадрукаванні, чаму менавіта царкоўная кніга была абраная для друку, як выглядала першая надрукаваная кніга, пазнаёміла з жыццём першадрукара, дыякана Івана Фёдарава.