Сустрэча з пратаірэем Я.Вячоркам "Правілы сапраўднага сяброўства"

05.10.2020
24 верасня 2020 года пратаірэй Я.Вячорка запрасіў вучняў 3-4 класаў на сустрэчу "Правілы сапраўднага сяброўства"  ў рамках фестывалю-марафону "Крылы Анёла". У даступнай форме, на прыкладах з Бібліі і Святога Пісання Яўгеній Аляксеевіч растлумачыў дзецям, што такое сяброўства і пабрацімства, як набыць сапраўдных сяброў і як не страціць іх. Сумесна з пратаірэем дзеці вызначылі асноўныя правілы сяброўства і вырашылі заўсёды прытрымлівацца іх у жыцці.