Экскурсія "Дзівосны свет праваслаўя"

08.10.2020
У рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы Анёла" для навучэнцаў 1-2 класаў 08.10.2020 была арганізавана паездка ў праваслаўны храм Ушэсця Гасподня аг.Морач. Навучэнцаў сустракаў настаяцель храма айцец Мікалай. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з кароткай гісторыяй храма, даведаліся пра тое, што храмы здаўна будавалі ў самых прыгожых адкрытых месцах, часта на ўзвышшы, каб яны былі бачныя здалёк, і ззянне купалоў асвятляла дарогу да храма. Айцец Мікалай пацікавіўся ў дзяцей, навошта людзі прыходзяць у царкву, ён прапанаваў разгледзець абразы, якія знаходзяцца ў храме. Па заканчэнні экскурсіі айцец Мікалай пажадаў навучэнцам, каб яны вучыліся дружбе, умелі дапамагаць адзін аднаму, слухаліся старэйшых і не хварэлі.