Экскурсія па тэрыторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра

09.10.2020
09.10.2020 у рамках дабрачыннага фестывалю-марафону "Крылы Анёла" для навучэнцаў Заастравецкай сярэдняй школы была арганізавана экскурсія па тэрыторыі Жыровіцкага Успенскага манастыра. Студэнт Мінскай духоўнай семінарыі расказаў дзецям гісторыю з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і ўзнікнення дзеючага мужчынскага манастыра. Дзеці наведалі Крыжаўзвіжанскую царкву, цудоўны па прыгажосці Успенскі Сабор, пабачылі старадаўнія фрэскі на біблейскую тэматыку, прыклаліся да цудатворнай іконы Божай Маці. Па заканчэнні экскурсіі дзеци зазірнулі ў манастырскую трапезную і прыкупілі сувеніры і падарункі сваім блізкім. Паездка ў Жыровічы ва ўсіх пакінула самыя найлепшыя ўражанні.