Міншчына спартыўная. Восень
10.10.202010 кастрычніка 2020 года ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» у Заастравецкай СШ прайшлі спаборніцтвы па валейболе «Срэбны мяч» для навучэнцаў 7-10 класаў. Са словамі пажадання перамогі да ўдзельнікаў спаборніцтв звярнуўся суддзя Карсюк У.У. Спартыўныя спаборніцтвы праводзіліся ў мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця сярод падрастаючага пакалення, комплекснага вырашэння праблем рухальнай актыўнасці і ўмацавання здароўя навучэнцаў. Таксама, мерапрыемствы такога роду дапамагаюць прыцягнуць моладзь да рэгулярных заняткаў спортам, папулярызаваць валейбол, як масавы від спорту. Каманды-пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі.