Святочна-забаўляльная праграма "Хай заўжды будзе мама"

13.10.2020
Мама, мамачка, матуля – самае прыгожае слова. У ім шмат цеплыні і сардэчнасці. Для любога з нас: дзіцяці, падлетка, юнака, дарослага маці самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё. У рамках Тыдня, прысвечанага Дню Маці 13 кастрычніка ў 2 класе адбылася святочна-забаўляльная праграма "Хай заўжды будзе мама". Класны кіраўнік Бялаш С.М. разам з дзецьмі гутарыла аб гісторыі ўзнікнення свята з праглядам прэзентацыі, чыталі вершы, прыказкі, адгадвалі загадкі. Малявалі сваіх мам і правялі выставу малюнкаў "Партрэт любімай матулі".