Паэтычная вечарына "Самая мілая, самая любімая!"

14.10.2020
Паэтычная вечарына "Самая мілая, самая любімая!", якая прайшла ў Заастравецкай бібліятэцы 14 кастрычніка, мела сваёй мэтай не толькі даць дзецям цікавую інфармацыю пра свята Дзень маці, але і паглыбіць іх уяўленні пра самага блізкага і роднага чалавека - Матулю, а таксама садзейнічаць выхаванню пачуцця любові да мамы, жадання заўсёды дапамагчы і парадаваць яе. Чытаючы самыя прыгожыя вершы пра маму рускіх і беларускіх аўтараў, выконваючы творчыя і нестандартныя заданні, рабяты з задавальненнем выказвалі шмат добрых і ласкавых слоў у адрас сваіх самых любімых матуль: "Восеньскі букет з добрых слоў для маёй мамы", "Мама і яе дзіця", "Вялікі дзякуй!", "Збяры прыказку пра маму", "Пачысцім сукенку", "Пісьмо з ласкавымі пажаданнямі", "Букет для мам з адгадак на загадкі" і "Я такім не буду!". Дарагія матулі, вы можаце быць упэўнены: для вашых дзяцей менавіта вы - самыя мілыя і самыя любімыя!