Творчая майстэрня "Фантазія"

14.10.2020
Напярэдадні радаснага свята Дня Маці для вучняў 3-4 класаў адчыніла дзверы творчая майстэрня "Фантазія". Каб павіншаваць сваіх любімых матуль, хлопчыкі і дзяўчынкі выраблялі прыгожыя паштоўкі і падарункі, падпісвалі іх самымі добрымі і цёплымі словамі.