Урок-віншаванне "Няма даражэй за цябе"

12.10.2020
12 кастрычніка 2020 года ў 9 класе прайшоў урок-віншаванне "Няма даражэй за цябе", прысвечаны Дню маці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама – самы дарагі чалавек у жыцці. З цеплынёй і пяшчотай вучні расказвалі пра сваіх мам і ўсе свае добрыя пачуцці ўклалі ў створаныя сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі і падарункі для мам.