Мамачка, ты маё сонейка!

16.10.2020
16 кастрычніка 2020 года ў 1 класе была арганізавана выстава малюнкаў і фотаздымкаў да Дня Маці "Мамачка, ты маё сонейка!" Дзеці з вялікім задавальненнем афармлялі выставу. У сваіх выказваннях пра маму першакласнікі перадалі павагу і любоў да той, чые рукі самыя мяккія і ласкавыя, хто заўсёды зразумее і падтрымае. Вучні яшчэ раз пераканаліся ў тым, што мама - самы галоўны чалавек у нашым жыцці.