Міншчына спартыўная. Восень

17.10.2020
17.10.2020  для вучняў 9 класа ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Восень" прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Спорт нам памагае сілы памнажаць". Камандам былі прапанаваны займальныя, часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі на мячах, перанос "пацярпеўшага", дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы гэтага займальнага спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне перамагчы захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца навокал. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.